Рус Бел
17.06.2022

Тры новыя аўтамабілі перадало ААТ "БелВітуніфарм" цэнтральнай паліклініцы Віцебска

Добры падарунак напярэдадні прафесійнага свята зрабіла медыкам Віцебска прадпрыемства ААТ "БелВітуніфарм". Яно набыло і перадало для гарадской цэнтральнай паліклінікі і яе філіялаў тры новыя аўтамабілі.

Гэта чарговая добрая справа для роднага горада і Віцебскага раёна адзінага ў нашай краіне вытворцы ветэрынарных біялагічных прэпаратаў, які выпускае больш за 150 найменняў вакцын і лекаў.

Абнаўленне тэхнічнага парку дазволіць амбулаторна-паліклінічнаму звяну горада і прыгараднага раёна яшчэ больш аператыўна і якасна аказваць медыцынскую дапамогу сваім пацыентам. Гэта і новы ўзровень камфорту для працы лекараў і фельчараў.

У цырымоніі перадачы аўтамабіляў удзельнічалі начальнік Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі, яго намеснік Мікалай Каспіровіч, генеральны дырэктар прадпрыемства "БелВітуніфарм" Сяргей Бальшакоў, старшыня абласнога камітэта БПРЗ Уладзімір Плыткевіч. Падарунак медыкам у знак прызнання іх заслуг па ахове здароўя жыхароў рэгіёна прыняў галоўны ўрач ВГЦП Станіслаў Цітовіч.

© "Віцьбічы"
Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"