Рус Бел
14.09.2021

У Цэнтры культуры “Віцебск” 13 верасня адбылася ўрачыстая прэзентацыя выставы «О, Беларусь, мая шыпшына...»

У Цэнтры культуры “Віцебск” 13 верасня адбылася ўрачыстая прэзентацыя сумеснай выставы народнага клуба кветкаводаў-аматараў і клуба аматараў вышыўкі “Чароўная нітка ”. Выстава “О, Беларусь, мая шыпшына...” прысвечана Году народнага адзінства.
Гэта першае творчае аб’яднанне калектываў. На адкрыцці выставы прысутнічалі кіраўнікі калектываў, госці і генеральны дырэктар Цэнтра культуры “Віцебск” Глеб Лапіцкі, і ўсе падкрэслілі вытанчаную прыгажосць прадстаўленых вышытых работ і кветкавых кампазіцый.
Сюжэты работ, прадстаўленых на выставе “О, Беларусь, мая шыпшына...”, даволі разнастайныя, аднак усе яны аб’яднаныя адзінай тэматыкай – любоўю да роднага краю. Гэта адлюстравана ў кветкавых і бытавых нацюрмортах, пейзажах і іншых работах клуба аматараў вышыўкі, у вытанчаных кветкавых і раслінных кампазіцыях клуба кветкаводаў-аматараў.

Сапраўдныя інсталяцыі з гародніны размясціліся ўздоўж фасада Цэнтра культуры і іх можа пабачыць кожны мінак.

Прыемным сюрпрызам выставы стала дэгустацыя разнастайных гатункаў мёду і духмянай травяной гарбаты.

Восеньская экспазіцыя клуба кветкаводаў-аматараў будзе прадстаўлена толькі адзін дзень, 14 верасня, з 10.00 да 16.00 у актавай зале Цэнтра культуры “Віцебск”.

Нагадаем, што работы клуба аматараў вышыўкі можна ўбачыць у фае на трэцім паверху Цэнтра культуры “Віцебск” штодзённа з 10.00 да 19.00. Экспазіцыя працуе да 30 верасня. Уваход вольны.

Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"