Рус Бел
09.03.2023

У Віцебск прыбыў Крыж Еўфрасінні Полацкай

Святыню Беларусі - Крыж Ефрасінні Полацкай - 8 сакавіка сустракалі ў абласным цэнтры.

Крыж святой прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай будзе знаходзіцца ў Свята-Успенскім кафедральным саборы (вул. Крылова, 9) да 15 сакавіка.
Падчас знаходжання крыжа ў саборы будуць чытацца акафісты: пасля ранішняга богаслужэння - акафіст св.прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай; 12.00 - акафіст Сумленнаму і Жыватворчаму Крыжу Гасподняму; 15.00 – св.прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай; пасля вячэрняга богаслужэння - акафіст Сумленнаму і Жыватворчаму Крыжу Гасподняму.
Святыню даставілі ў Віцебск роўна апоўдні. Многія гараджане прыйшлі на ўрачыстую сустрэчу ў Свята-Успенскім саборы.

Напрастольны Крыж створаны на замову прападобнай Еўфрасінні Полацкай для Спаскага манастыра ў Полацку майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны Крыж святой Еўфрасінні бясследна знік. Дакладную копію аднавіў брэсцкі мастак-ювелір Мікалай Кузьміч у 1997 годзе. Напярэдадні сусветнага Узвіжання Сумленнага і Жыватворчага Крыжа Гасподняга, узноўлены Ефрасіннеўскі Крыж быў урачыста прынесены ў Полацкі Спаскі манастыр.
Аўтарскае права «Віцьбічы»
Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"