Рус Бел
21.02.2023

У Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце адкрыўся перасовачны выставачны праект аб вайне

У Віцебскім медыцынскім універсітэце праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя падвядзенню вынікаў Года гістарычнай памяці і святкаванню Дня абаронцаў Айчыны. Адно з іх - адкрыццё перасоўнага выставачнага праекта Віцебскага абласнога музея героя Савецкага Саюза М.Ф. Шмырова "Злачынствы нацыстаў і іх памагатых на тэрыторыі Віцебскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны".

Галоўны захавальнік фондаў музея Дзяніс Якаўлеў расказаў студэнтам і педагогам аб прадстаўленай на стэндах інфармацыі, пошуках звестак падчас экспедыцый, трагічных момантах вайны.
На адным са стэндаў маладыя людзі прачыталі ліст мужчыны, якому дзіцем прыйшлося перажыць жахі ў канцлагеры, трываць голад і холад, здзекі ў дзіцячым доме. Яму пашанцавала быць усыноўленым, а потым праз сорак з лішнім гадоў пабачыцца з маці.
Прарэктар па выхаваўчай і ідэалагічнай рабоце ВДМУ Наталля Балтрушэвіч адзначыла значнасць музейнага праекта і сабраных архіўных матэрыялаў, якія даказваюць праўду аб генацыдзе беларускага народа:

- Мы раней не задумваліся аб тых выніках вайны, на якія сёння па-новаму завастраем увагу, даведаемся новыя факты і доказы. Сёння такі час, калі маладому пакаленню важна звяртацца да тэм вайны і міру, прааналізаваць усім нам урокі мінулага для спакойнай будучыні.
Аўтарскае права «Віцьбічы»
Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"