На выставе будуць прадстаўлены болей за 100 жывапісных работ розных жанраў, якія выкананы за 50-гадовы перыяд творчай дзейнасці. Многія з твораў будуць паказаны ўпершыню.
Увогуле, Мікалай Таранда ўвайшоў у гісторыю беларускага мастацтва як пейзажыст. Усё сваё жыццё ён піша адзін раман – пра родную прыроду і зямлю. Спадчына мастака налічвае больш за 500 пейзажных работ. Рамантычныя і драматычныя, восеньскія і вясновыя, рэалістычныя і экспрэсіўныя, “чыстыя” і тыя, што прадстаўляюць чалавека ў адзінстве прыроды і штодзённых клопатаў. І з гэтым сэнсе мастака можно смела назваць “энцыклапедыстам” пейзажнага жанру, які стаў яго прыхільнасцю і прызваннем.
Рэтраспектыўная выстава дасць уяўленне пра асноўныя вобразныя матывы і творчую эвалюцыю мастака. На ёй будуць паказаны раннія працы, партрэты блізкіх і практычна ўся іканаграфія жанру пейзажа – ад традыцыйна рэалістычных да пейзажаў-станаў, так званых “экспрэсій”, дзе прыродны матыў, напісаны па памяці, практычна пераходзіць у абстракцыю.
Выстава будзе працаваць до 29 студзеня 2023 года.
Кошт білетаў: 2 руб. – дарослыя, 1 руб. – студэнты і школьнікі.
Даведкі па тэлефоне: 22-48-94.