Рус Бел
13.03.2023

У Віцебску «алічбавалі» помнік Герою Савецкага Саюза Аляксандру Гараўцу

Каля помніка Герою Савецкага Саюза Аляксандру Гараўцу, размешчанаму ў аднайменным скверы на вуліцы імя гэтага славутага лётчыка, прайшоў раённы мітынг-рэквіем "Мы памятаем нашых герояў" з нагоды дня памяці нашага гераічнага земляка.

12 сакавіка спаўняецца 108 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Канстанцінавіча Гараўца, ураджэнца вёскі Машканы цяперашняга Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.
У час мітынгу адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця таблічкі з QR-кодам у рамках міжнароднага гісторыка-патрыятычнага праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Лічбавая зорка".

- Вельмі важна на стыку пакаленняў захоўваць памяць аб нашых героях, аб тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, ваяваў за Радзіму, - адзначыў старшыня гарадской Рады дэпутатаў Уладзімір Бялевіч. - У краіны, якая не памятае сваіх абаронцаў, няма будучыні. Упэўнены, што заўтра новыя пакаленні, як і мы ўсе сёння, будзе памятаць аб подзвігу Аляксандра Гараўца, аб мужнасці і гераізме ўсіх, хто аддаў жыццё за незалежнасць нашай краіны, за наша мірнае неба.
Аўтарскае права «Віцьбічы»
Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"