Рус Бел
18.10.2023

У Віцебску стартуюць "Славянскія гульні" па скачках на батуце

 

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У віцебскім Цэнтры па скачках на батуце стартуюць міжнародныя спаборніцтвы "Славянскія гульні", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На турніры выступяць мацнейшыя батутысты Беларусі і Расіі, у спісе ўдзельнікаў - алімпійскі чэмпіён Іван Літвіновіч, а таксама чэмпіёны свету Андрэй Буйлоў, Алег Рабцаў і Аляксей Дудараў. Усяго на спаборніцтвы заявіліся 180 спартсменаў, якія разыграюць медалі ў індывідуальных і сінхронных скачках. Удзельнікі вызначаць мацнейшых у чатырох узроставых катэгорыях: да 12, да 14 і да 16 гадоў, а таксама сярод мужчын і жанчын.
У стартавы дзень "Славянскіх гульняў" адбудзецца кваліфікацыя ў мужчынскіх сінхронных скачках, а таксама фіналы ў індывідуальных скачках сярод батутыстаў не старэйшых за 12 гадоў. Фінал асабістага турніру ў юнакоў і дзяўчат 15-16 гадоў пройдзе ў чацвер, а 20 кастрычніка вызначацца пераможцы ў індывідуальных скачках сярод мужчын і жанчын, а таксама спартсменаў да 14 гадоў. Фіналы сінхронных скачкоў ва ўсіх узроставых групах запланаваны на заключны дзень спаборніцтваў 21 кастрычніка.

Аўтаскае права "БелТА"

 

 

 

Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"