Рус Бел
20.02.2023

Віцебская гімназія № 2 прызнана лепшай установай агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі

На мінулым тыдні ў педагогаў і навучэнцаў гімназіі № 2 Віцебска была чарговая нагода парадавацца сваім перамогам.

У Мінску адбылося падагульняючае пасяджэнне калегіі Міністэрства адукацыі Беларусі, дзе падвялі вынікі работы за мінулы год і вызначылі задачы на бягучы. Таксама ўзнагародзілі тых, хто аказаўся самым паспяховым у 2022-м. Віцебская гімназія № 2 прызнана лепшай установай агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках мінулага года. 

Акрамя рэзультатыўнасці алімпіяднага руху і даследчай дзейнасці, улічваліся вынікі ЦТ і працэнт паступлення выпускнікоў у ВНУ, дасягненні ў творчых, спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтвах, актыўнасць піянерскай арганізацыі і БРСМ, развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Па матэрыялах газеты "Віцебскія весці"
Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"