Рус Бел
26.01.2022

Выязное пасяджэнне наглядальнай камісіі прайшло ў Чыгуначным раёне г. Віцебска

26 студзеня 2022 года на базе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта адбылося выязное пасяджэнне наглядальнай камісіі пры адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска. Падведзены вынікі працы камісіі за 2021 год, пастаўлены задачы на 2022 год.

У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел прадстаўнікі адміністрацыі раёна, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, ДУ "ТЦСАН Чыгуначнага раёна г.Віцебска", супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Чыгуначнага раёна г.Віцебска.

У зале прысутнічалі грамадзяне, асуджаныя да мер пакарання, не звязаныя з ізаляцыяй ад грамадства, з якімі праведзена прафілактычная размова, аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні.


Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"