Рус Бел
05.01.2022

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2021 год, а таксама праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абмеркавалі ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска

Аналізуючы вынікі 2021 года, кіраўнік адміністрацыі Юрый Панфілаў адзначыў, што прамысловымі прадпрыемствамі раёна выраблена прадукцыі на 3,4 мільярда рублёў. Тэмп росту склаў 113,7 працэнта да ўзроўню 2020 года. Арганізацыямі раёна атрымана 6 мільярдаў рублёў выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг, што на 10 працэнтаў больш, чым у 2020-м, чысты прыбытак вырас на 80 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам І склала 240 мільёнаў рублёў. У 2021 годзе прадпрыемствам раёна ўдалося асвоіць новыя рынкі збыту: тавары пастаўляліся ў Бельгію, Грэцыю, Люксембург, Францыю, Харватыю, Тайланд, Бангладэш і Егіпет. У эканоміку раёна прыцягнута інвестыцый у асноўны капітал на суму 309 мільёнаў рублёў, 9,4 мільёна долараў прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове.

 

Юрый Анатольевіч падзякаваў прысутных кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый за ўклад у развіццё эканомікі раёна, горада і вобласці і нацэліў на далейшую плённую працу, бо ў новым годзе нам усім трэба будзе вырашаць яшчэ больш складаныя задачы і рэалізоўваць самыя амбіцыйныя планы. У 2022 годзе ў Кастрычніцкім раёне будзе зроблены ўпор на добраўпарадкаванне ўсіх сярэдніх школ, асаблівую ўвагу нададуць стварэнню новых сучасных сквераў і спартыўных пляцовак, якія не толькі ўпрыгожаць горад, але і дапамогуць яго жыхарам умацоўваць здароўе.

У другой частцы сустрэчы адбылося абмеркаванне ключавых аспектаў, якія тычацца змяненняў і дапаўненняў у галоўны дакумент нашай краіны – Канстытуцыю. Як адзначыла старшы выкладчык кафедры гісторыі і тэорыі права ВДУ імя П. М. Машэрава Маргарыта Козак, зусім хутка адбудзецца рэспубліканскі рэферэндум, да якога ўсім нам трэба падрыхтавацца грунтоўна і прадуктыўна. Важна, каб кожны беларус з разуменнем паставіўся да найважнейшай падзеі ў жыцці краіны і беларускага грамадства і не застаўся ў баку ад таго, што адбываецца.

- Не трэба баяцца новаўвядзеннеў, неабходна мяняць Канстытуцыю, бо яна павінна рэгуляваць адносіны, якія складаюцца ў грамадстве, і эвалюцыянаваць разам з ім, своечасоварэагуючы на ўсе цяперашнія рэаліі, новыя знешнія і ўнутраныя фактары, – падкрэсліла Маргарыта Аляксандраўна. - Наша Канстытуцыя нават з прапанаванымі зменамі і дапаўненнямі ўсё роўна захоўвае асноўныя духоўныя каштоўнасці і з'яўляецца гарантаў правоў і свабод чалавека.

Аб тым, што неабходна больш актыўна далучаць моладзь у абмеркаванне праэкта Канстытуцыі, распавеў рэктар ВДМУ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Шчасны. Тыя дыялогавыя пляцоўкі і розныя інфармацыйныя сустрэчы, якія адбыліся ў студэнцкім асяроддзі, далі пэўны станоўчы вынік, паказалі, што сярод падрастаючага пакалення шмат неабыякавых, таленавітых і актыўных людзей, здольных стаць лідарамі.

- З маладымі вельмі важна наладзіць даверны раўнапраўны дыялог, а не весці павучальныя гутаркі. Трэба ўмець шчыра і праўдзіва, без фальшу адказваць на самыя розныя, у тым ліку і «нязручныя» пытанні, якія паступаюць ад іх, – адзначыў Анатоль Тадэвушавіч. - Толькі так мы зможам выхаваць годнае пакаленне сапраўдных патрыётаў, якія любяць сваю краіну і сваю справу, якія шануюць гістарычную памяць нашага народа і аберагаюць родныя традыцыі.

Вядома, можна доўга казаць пра геапалітыку і стратэгіі, але моладзь, як і кожнага з нас, заўсёды больш цікавіць сацыяльны аспект, сацыяльная накіраванасць дзяржаўнай палітыкі, і на гэтым неабходна рабіць стаўку. Асаблівая ўвага на студэнцкіх дыялогавых пляцоўках надаецца сямейным і духоўных каштоўнасцям, выхаванню цэласнай і гуманнай асобы, бяспеке інфармацыйнай асяроддзя, якая цяпер фармуецца з самых ранніх школьных гадоў.

Падводзячы вынікі сустрэчы, намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Таццяна Ігнаткова адзначыла, што кіраўнікі з'яўляюцца галоўнымі ідэолагамі ў сваіх калектывах і менавіта ад іх шмат у чым залежыць, наколькі дакладна і пісьменна будзе данесена тая ці іншая інфармацыя ўсім работнікам. Таксама Таццяна Мікалаеўна нагадала, што ўнесці свае прапановы па зменах і дапаўненнях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь можна будзе ў тым ліку і праз абласную грамадскую прыёмную, якая працуе па адрасе: вуліца Праўды, 18, каб. 42.

© "Віцьбічы"


Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"