Рус Бел
25.10.2023

Выстава-конкурс «Сонечная спадчына» адкрылася у Віцебску

 

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці ў рамках арт-праекта «Захавальнікі народных рамёстваў Віцебшчыны» адкрылася выстава-конкурс «Сонечная спадчына»
У нашай вобласці саломапляценне мае багатыя традыцыі. У кожным раёне майстры займаюцца гэтым рамяством. Элемент «Мастацкія практыкі саломапляцення Віцебскай вобласці» ў 2020 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь. А на 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў Марока 1 снежня 2022 года прынята рашэнне пра ўключэнне беларускай намінацыі «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. 
Выстава-конкурс «Сонечная спадчына» прадугледжвае творчае спаборніцтва майстроў народных мастацкіх рамёстваў па шасці намінацыях: «Утылітарны выраб у тэхніцы спіральнага пляцення», «Дэкаратыўны выраб у тэхніцы спіральнага пляцення», «Дэкаратыўны выраб з саломкі», «Утылітарныя вырабы з саломкі», «Саламяная пластыка», «Саламяны павук». На выставе прадстаўлена больш за 600 конкурсных работ, якія выкананы майстрамі з 21 раёна вобласці і культурна-гістарычнага комплекса «Залатое кола  горада Віцебска «Дзвіна».
У ВАМЦНТ у рамках абласнога арт-праекта «Захавальнікі народных рамёстваў Віцебшчыны» таксама адбылася прэзентацыя ўзораў народнай творчасці майстроў Чашніцкага Дома рамёстваў. Абедзве выставы будуць працаваць да 11 лістапада. 

Авторское право «Витьбичи»

 

Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"