Рус Бел
06.10.2023

Хвала рукам, што пахнуць хлебам і тым, хто пра іх расказвае людзям - на Дне беларускага пісьменства ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурса на тэму ўборачнай кампаніі 2023 года

 На Дне Беларускага пісьменства ўзнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурса на тэму ўборачнай кампаніі 2023 года “Хвала рукам, што пахнуць хлебам”. Арганізатарамі конкурса выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускі прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.
 Награды атрымалі журналісты – аўтары самых удалых матэрыялаў пра герояў жніва, тых людзей, дзякуючы якім хлеб на стол – і стол прэстол. Аб нелёгкай працы хлебаробаў карэспандэнты і фотакоры расказвалі на працягу ўсяго сельскагаспадарчага года, паказвалі як развіваецца аграрная галіна краіны, падвозілі вынікі ўборачнай кампаніі, ад якой залежыць прадуктовая бяспека. Іх матэрыялы прасякнуты павагай да чалавека працы.
 У намінацыі “Лепшы аўтарскі матэрыял у рэспубліканскіх друкаваных сродках масавай інфармацыі” перамагла каррэспандэнт “БелТА” Вера Васілеўская, а ў намінацыі “Лепшы фотаматэрыял у рэспубліканскіх друкаваных і сецявых сродках массавай інфармацыі – фотакаррэспандэнт Выдавецкага дома “Беларусь сёння” Аляксей Бібікаў.
 Віншуем усіх калег па пяру, якія атрымілі ўзнагароды!

 Авторское право «Витьбичи»

Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"