Рус Бел
07.11.2022

З Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Віншуем Вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!Захаванне ў беларускім святочным календары даты 7 лістапада - сведчанне павагі сучаснага грамадства да гістарычнай памяці нашага народа.
Рэвалюцыя адкрыла перад грамадзянамі краіны Саветаў дарогу да ведаў, забяспечыла правам на працу і на адпачынак, ліквідавала сацыяльную і саслоўную няроўнасць. Пад сцягам Кастрычніка была здабыта перамога над фашызмам, адкрыта дарога ў космас, утаймаваны атам, заваявана цаліна.
Заваёвы Кастрычніцкай рэвалюцыі карэнным чынам паўплывалі на лёс нашай краіны. Беларускі народ набыў дзяржаўнасць, развіў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, нацыянальную культуру.
Напярэдадні свята прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, дабра і дабрабыту, мудрасці і павагі да нашай гісторыі, міру і згоды!

Мікалай Арлоў,старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта

Уладзімір Бялевіч,старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў
Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"