Жнівень месяц традыцыйна з'яўляецца самым папулярным месяцам сярод маладых. Штогод самая вялікая колькасць зарэгістраваных шлюбаў прыпадае менавіта на жнівень.
З Жалезным юбілеем сямейнага жыцця павіншавалі мужа і жонку Каралевых Валянціна Фёдаравіча і Тамару Іванаўну, якія зарэгістравалі свой шлюб 65 гадоў таму! 5 жніўня 1958 года ў Багінскім сельскім Савеце Відзаўскага раёна Маладзечанскай вобласці было зарэгістравана нараджэнне маладой сям'і!
З Залатым юбілеем сямейнага жыцця павіншавалі мужа і жонку Казачковых Яўгена Васільевіча і Надзею Мікалаеўну, якія зарэгістравалі свой шлюб 50 гадоў таму! 3 жніўня 1973 года ў Віцебскім гарадскім бюро загса быў змацаваны подпісамі саюз двух любячых сэрцаў!
Юбілейнае вяселле - гэта сямейнае свята! У аддзел загса юбіляры прыязджаюць у коле сваіх дзяцей, унукаў, блізкіх сваякоў!
Для юбіляраў прыемным момантам з'яўляецца ўспамін пра далёкую лёсавызначальную падзею, якая адбылася ў іх жыцці! З гэтай падзеяй, нараджэннем сям'і, звязана ўсё наступнае жыццё! Годны вянок сямейнага жыцця - гэта дзеці, унукі, якім юбіляры змаглі перадаць сваю жыццёвую мудрасць! Менавіта дзеці - найвышэйшы гонар сям'і!
Юбілейнае сведчанне аб заключэнні шлюбу – гэта сямейная каштоўнасць, узнагарода за любоў і мудрасць!