Рус Бел
07.08.2023

Жнівень стаў багатым месяцам на юбілейныя вяселлі для аддзела загса Віцебскага гарвыканкама

Жнівень месяц традыцыйна з'яўляецца самым папулярным месяцам сярод маладых. Штогод самая вялікая колькасць зарэгістраваных шлюбаў прыпадае менавіта на жнівень.

Нараўне з маладымі ў аддзелах загса ўшаноўваюць юбіляраў сямейнага жыцця! Жнівень 2023 года для аддзела загса Віцебскага гарвыканкама стаў па-сапраўднаму багатым месяцам на юбілейныя вяселлі!

З Жалезным юбілеем сямейнага жыцця павіншавалі мужа і жонку Каралевых Валянціна Фёдаравіча і Тамару Іванаўну, якія зарэгістравалі свой шлюб 65 гадоў таму! 5 жніўня 1958 года ў Багінскім сельскім Савеце Відзаўскага раёна Маладзечанскай вобласці было зарэгістравана нараджэнне маладой сям'і!

З Залатым юбілеем сямейнага жыцця павіншавалі мужа і жонку Казачковых Яўгена Васільевіча і Надзею Мікалаеўну, якія зарэгістравалі свой шлюб 50 гадоў таму! 3 жніўня 1973 года ў Віцебскім гарадскім бюро загса быў змацаваны подпісамі саюз двух любячых сэрцаў!

Юбілейнае вяселле - гэта сямейнае свята! У аддзел загса юбіляры прыязджаюць у коле сваіх дзяцей, унукаў, блізкіх сваякоў!
Для юбіляраў прыемным момантам з'яўляецца ўспамін пра далёкую лёсавызначальную падзею, якая адбылася ў іх жыцці! З гэтай падзеяй, нараджэннем сям'і, звязана ўсё наступнае жыццё! Годны вянок сямейнага жыцця - гэта дзеці, унукі, якім юбіляры змаглі перадаць сваю жыццёвую мудрасць! Менавіта дзеці - найвышэйшы гонар сям'і!

Юбілейнае сведчанне аб заключэнні шлюбу – гэта сямейная каштоўнасць, узнагарода за любоў і мудрасць!

У аддзеле загса для юбіляраў гучаў Марш Мендэльсона, муж і жонка абмяняліся пярсцёнкамі, пакінулі сваё пажаданне маладым у кнізе сямейных юбіляраў горада Віцебска, атрымалі мора віншаванняў і кветак!

І гэта не апошнія юбілейныя вяселлі жніўня! А значыць, не дарма жнівень месяц лічыцца спрыяльным для нараджэння сям'і!
Усе навіны

Другие новости

Радыё "Віцебск"