Рэлігія
Сучасны Віцебск – паліканфесійны горад, у якім на працягу доўгіх стагоддзяў мірна ўжываюцца прадстаўнікі розных рэлігій і нацыянальнасцяў.
На сённяшні дзень у горадзе зарэгістравана 86 рэлігійных абшчын, якія прадстаўляюць 17 розных канфесій. Агульная канфесійная карціна па горадзе можа быць прадстаўлена ў наступным выглядзе:
Канфесійная прыналежнасць абшчын
|
Колькасць зарэгістраваных абшчын
|
Беларуская Праваслаўная Царква
|
48 |
Стараверы |
2 |
Рымска-каталіцкая царква
|
6 |
Грэка-Каталіцкая Царква (уніяты )
|
2 |
Лютэранская Царква
|
6 |
Евангельскія Хрысціяне Баптысты
|
3 |
Новаапостальская Царква
|
1 |
Хрысціяне Веры Евангельскай
|
5 |
Хрысціяне Поўнага Евангелля
|
2 |
Адвентысты сёмага дня |
4 |
Сведкі Іеговы
|
1 |
Юдаізм
|
1 |
Прагрэсіўны Юдаізм
|
1 |
Бахаі
|
1 |
Крышнаіты
|
1 |
Мармоны
|
1 |
Армянская царква
|
1 |
У сапраўдны момант у горадзе размяшчаецца дзве епархіі: Беларуская Праваслаўная Царква і Рымска-Каталіцкая Царква, два абласныя рэлігійныя аб'яднанні, два манастыры, пяць брацтваў, сястрыцтва, духоўная семінарыя, місія.
Больш за палову наяўных у горадзе абшчын адносіцца да Беларускай Праваслаўнай Царквы, іх 48 ці 56 % ад колькасці зарэгістраваных.
Праваслаўе мае на Віцебшчыне даўнія традыцыі. Да 1021 г. Віцебск падпарадкоўваўся наўпрост Кіеву, таму хрысціянізацыя сталіцы Старажытнарускай дзяржавы спрыяла распаўсюджванню праваслаўя і ў нашым горадзе. Пасля 1021 г., калі Віцебск увайшоў у склад Полацкай зямлі, мясцовыя праваслаўныя былі падпарадкаваныя Полацкаму біскупу. На працягу доўгіх стагоддзяў Віцебск з'яўляўся выключна праваслаўным горадам. Аднак у складзе Вялікага Княства Літоўскага, пасля падпісання Крэўскай уніі, Брэсцкай царкоўнай уніі, шырокага распаўсюджвання пратэстанцкіх плыняў і перасялення габрэяў на беларускія землі этнаканфесійная абстаноўка ў горадзе істотна змянілася.
З другой паловы XVIII стагоддзя, пасля таго як Віцебск увайшоў у склад Расійскай імперыі, праваслаўе зноў атрымала прывілеяванае становішча, а колькасць цэркваў істотна павялічылася. Але ў савецкія гады многія храмы былі перабудаваны ў жылыя дамы, музеі, клубы альбо страчаны (у тым ліку ў гады Вялікай Айчыннай вайны або ў сувязі з ператрасіроўкай і пашырэннем вуліц). На працягу доўгага часу адной адзінай ацалелай і дзеючай праваслаўнай царквой была Свята-Казанская (гісторыка-культурная спадчына: помнік архітэктуры XVIII стагоддзя, знаходзіцца ў складзе Свята-Маркава мужчынскага манастыра – галоўнага фарпоста праваслаўя ў горадзе на працягу многіх стагоддзяў).
10 мая 1992 года рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы былі адноўлены межы Віцебскай праваслаўнай епархіі (http://vitprav.by/). Епархію ўзначаліў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Калі ў пачатку 1990-х гг. у горадзе існавала ўсяго некалькі цэркваў, то цяпер налічваецца 48 абшчын і 28 культавых будынкаў. Зараз гарадскія прыходы знаходзяцца ў складзе Мікалаеўскага, Петрапаўлаўскага, Аляксееўскага, Серафімаўскага благачынняў. Акрамя таго, у горадзе дзейнічае два манастыра, Віцебская духоўная семінарыя, Віцебская жаночае духоўнае вучылішча.
Сярод адроджаных у апошнія дзесяцігоддзі праваслаўных святынь Віцебска варта назваць Благавешчанскую царкву – унікальны храм ХІІ стагоддзя, Свята-Пакроўскі і Свята-Успенскі кафедральныя саборы, Васкрасенскую царкву, якія паспрыялі вяртанню ранейшага архітэктурнага аблічча старажытнага горада.
Другой па колькасці вернікаў у Віцебску з'яўляецца Рымска-Каталіцкая Царква. Пранікненне каталіцызму на ўсходнеславянскія землі пачалося ў сувязі з актыўным развіццём гандлю па Дзвіне і доўгачасовым знаходжаннем у горадзе нямецкіх купцоў. Істотнае павелічэнне каталікоў прыйшлося на канец ХIV стагоддзя, калі былы князь Віцебскі Ягайла падпісаў Крэўскую унію і стаў заснавальнікам польскай дынастыі Ягелонаў. З таго часу каталіцызм стаў традыцыйнай для горада канфесіяй.
13 кастрычніка 1999 года Рымскі папа Ян Павел II выдаў булу «Adaptiusconsulendum», якой заснаваў Віцебскую каталіцкую епархію (http://catholicnews.by/topics/use-naviny/u-dy-yatse-zii/), вылучыўшы яе з Мінска-Магілёўскага архідыяцэзу. У сапраўдны момант біскупам Віцебскім З'яўляецца Алег Буткевіч, прызначаны на кафедру Папам Рымскім Францыскам у лістападзе 2013 г.
Ролю Кафедральнага сабора РКЦ у Віцебску да чэрвеня 2011 года выконваў Сабор Святой Барбары (помнік архітэктуры ХVIII стагоддзя). 18 чэрвеня 2011 года епіскапская кафедра была ўрачыста перанесеная ў ізноў пабудаваны Віцебскі сабор Ісуса Міласэрнага.
Традыцыйнай для Віцебска з'яўляецца і старажытнаправаслаўная рэлігія, якую вызнаюць нашчадкі перасяленцаў з Расіі, дзе ў першай палове XVII ст.адбылася рэформа Рускай Праваслаўнай Царквы. Яна раскалола грамадства на тых, хто падтрымаў змены, і на тых, хто адмовіўся. Апошніх сталі называць стараверамі. Супраць іх разгарнуліся ганенні, якія заахвоцілі многіх да эміграцыі. Значная частка тых, хто не прыняў царкоўную рэформу, перасяліліся ў аддзеленыя часткі Расіі ці ў суседняе Вялікае Княства Літоўскае, вядомае на той момант сваёй рэлігійнай талерантнасцю. Віцебск стаў адным з буйных цэнтраў кампактнага пражывання старавераў. На сённяшні дзень у горадзе маецца дзве старажытнаправаслаўныя абшчыны, якія распалагаюць ўласнымі культавымі будынкамі (адно з іх на завяршальнай стадыі будаўніцтва).
Маецца ў горадзе дзве грэка-каталіцкія (уніяцкія) абшчыны. Уніяты ў Беларусі з'явіліся пасля Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г. У ХVIII стагоддзі большая частка жыхароў Беларусі вызнавала менавіта ўніяцтва. 12 лютага 1839 года ў Полацку сабраўся сабор на чале з грэка-каталіцкімі біскупамі Іосіфам Сямашкам, Антоніем Зубко і Васілём Лужынскім. Сабор выказаўся за далучэнне беларускіх епархій да праваслаўнай царквы, пасля чаго ўсе уніяты Беларусі сталі зноў праваслаўнымі. У цяперашні час уніяцкая царква зноў адрадзілася, але не мае вялікай колькасці вернікаў.
У горадзе дзейнічаюць дзве Юдэйскія абшчыны. Адна з іх адносіцца да чыстага юдаізму, другая - да прагрэсіўнага юдаізму (мадэрнісцкая плынь). Традыцыі развіцця юдаізму ў г. Віцебску таксама маюць даўнія карані. Яшчэ ў ХІХ стагоддзі ў горадзе мелася мноства сінагог і іншых культавых будынкаў мясцовага габрэйскага насельніцтва. Гэта было абумоўлена тым, што беларускія гарады амаль напалову складаліся з габрэяў, якім доўгі час было забаронена сяліцца па-за беларускімі і ўкраінскімі губернямі. Але пасля масавага знішчэння яўрэйскага насельніцтва нямецка-фашысцкімі захопнікамі, а таксама ў выніку міграцыі габрэяў у ўтвораную габрэйскую дзяржаву Ізраіль, колькасць прадстаўнікоў гэтай нацыянальнасці у Віцебску, як і лік адэптаў юдаізму, істотна скарацілася. Зараз у горадзе дзейнічае сінагога «Шацёр Давіда» па вул. Грыбаедава.
Шырокае распаўсюджванне ў горадзе атрымалі і пратэстанцкія плыні. Першыя пратэстанты ў Віцебску з'явіліся яшчэ ў ХVI стагоддзі. У сапраўдны момант у горадзе зарэгістраваная 21 пратэстанцкая абшчына, якія маюць 10 культавых будынкаў, уключаючы помнік архітэктуры ХVIII стагоддзя па вул. Чайкоўскага, д.6.
Патэнцыял рэлігійных арганізацый шырока выкарыстоўваецца ў працы па паляпшэнню дэмаграфічнай сітуацыі, прафілактыцы і лячэнні алкагольнай, наркатычнай залежнасці, развіццю турызму і патрыятычнаму выхаванню, стварэнню ў грамадстве атмасферы ўзаемаразумення і памяркоўнасці. Рэлігійныя арганізацыі актыўна праводзяць дабрачынную і асветніцкую дзейнасць на тэрыторыі горада.