Аб стане гандлю, грамадскага харчавання і бытавых паслуг у г. Віцебску за студзень-лістапад 2021 год
Па стане на 01.11.2021 гандлёвая інфраструктура горада Віцебска прадстаўлена 4337 рознічнымі гандлёвымі аб'ектамі, гандлёвай плошчай 306000 квадратных метраў, 859 аб'ектамі грамадскага харчавання на 26,5 тысячы месцаў, 26 гандлёвых цэнтра і 6 рынкаў. У гандлёвым рэестры зарэгістравана 557 інтэрнэт-крам, а таксама зарэгістраваны 65 гандлёвы аўтамат. Бытавыя паслугі па горадзе аказваюць 1339 суб'ектаў гаспадарання, функцыянуе 1263 аб'екты.
За студзень-лістапад 2021 года насельніцтву горада рэалізавана тавараў на суму 2086,4 млн. рублёў або ў супастаўных цэнах 102,2 працэнта да адпаведнага перыяду 2020 года.
У гандлёвай сетцы горада забяспечваецца наяўнасць шырокага асартыменту харчовых і нехарчовых тавараў. Попыт насельніцтва задавальняецца ў асноўным за кошт прадукцыі, якая вырабляецца ў Рэспубліцы Беларусь. У 3 квартале 2021 года ўдзельная вага тавараў айчыннай вытворчасці, у агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту склала - 60,4 працэнта (у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года гэты паказчык зменшыўся на 1,3 п.п.), у тым ліку па харчовых таварах - 77,5% (зніжэнне на 0,8 п.п.), нехарчовых - 39,3% (зніжэнне на 0,7 п.п.).
Паводле дадзеных гандлёвага рэестра забяспечанасць гандлёвымі плошчамі на адну тысячу жыхароў горада склала 918,6 квадратных метра (пры нарматыве дзяржаўнага сацыяльнага стандарту 610 квадратных метраў), забяспечанасць месцамі ў агульнадаступных аб'ектах грамадскага харчавання на адну тысячу жыхароў - 45,9 месца (пры нарматыве дзяржаўнага сацыяльнага. стандарту - 42).
За кошт новага будаўніцтва і рэканструкцыі ў горадзе ўведзена ў эксплуатацыю 13 новых гандлёвых аб'ектаў гандлёвай плошчай больш за 19 тыс. кв.м, а таксама 7 новых аб'ектаў грамадскага харчавання на 97 месц.