Знешнеэканамічная дзейнасць
Экспартны патэнцыял горада Віцебска
Горад
Віцебск размешчаны ў паўночнай частцы Рэспублікі Беларусь на скрыжаванні
найважнейшых шляхоў у прыбалтыйскія дзяржавы, Расею, Украіну, Цэнтральную і
Заходнюю Еўропу.
Развітая
транспартная інфраструктура дазваляе гораду Віцебску быць прывабным для
прадпрыемстваў і арганізацый, арыентаваных на экспарт сваёй прадукцыі і паслуг
(транспартнае паведамленне з іншымі гарадамі і рэгіёнамі ажыццяўляецца з
дапамогай чыгуначнага, паветранага і аўтамабільнага транспарту).
Горад
Віцебск валодае спрыяльнымі ўнутранымі фактарамі і ўмовамі для развіцця
знешняга гандлю і прыцягнення інвестыцый.
Да
асноўных прыродных рэсурсаў горада можна аднесці мінеральную крыніцу, на базе
якой працуе курорт "Лётцы", і самае буйное ў Рэспубліцы радовішча
даламіту. У наваколлях Віцебска маюцца значныя запасы глін і суглінкаў,
будаўнічых пяскоў і пясчана-гравійнага матэрыялу, на тэрыторыі вобласці маецца
найбольшы ў Рэспубліцы лесасечны фонд.
Навукова-адукацыйны
патэнцыял горада прадстаўлены пяццю вышэйшымі навучальнымі ўстановамі -
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Машэрава, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны
ўніверсітэт, Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны, Віцебскі
дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт iВіцебскі філіял Міжнароднага інстытута
працоўных і сацыяльных адносін, а таксама Інстытутам тэхнічнай акустыкі
Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.
Прамысловасць
горада Віцебска складаюць арганізацыі машынабудаўнічай і металаапрацоўчай
галін, лёгкай і харчовай прамысловасці, прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.
Віцебск
падтрымлівае добрасуседскія сувязі з памежнымі рэгіёнамі і развівае адносіны з
краінамі далёкага замежжа, заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве з гарадамі-партнёрамі
Расійскай Федэрацыі, Германіі, Латвіі, Арменіі, Ізраіля, Швецыі, Кітая,
Малдовы, Балгарыі, Сербіі, Турцыі.
Значная
ўвага надаецца развіццю інфраструктуры горада, прыцягненню замежных інвестыцый,
падтрымцы малога і сярэдняга бізнесу, рэалізацыі інавацыйных і турыстычных
праектаў.
Упэўнена
асвойваюць знешнія рынкі суб'екты малога і сярэдняга бізнесу – вытворцы
прыбораў начнога бачання, аптычных прыбораў, медыцынскага абсталявання,
пастаўшчыкі медыцынскіх вырабаў і інструментаў, аўтагідрапад'ёмнікаў,
вымяральнай тэхнікі для патрэб энергетыкі.
Для
далейшага развіцця эканомікі за кошт прыцягнення замежных інвестыцый і
прагрэсіўных тэхналогій на тэрыторыі горада размяшчаецца свабодная эканамічная
зона «Віцебск». На тэрыторыі СЭЗ дзейнічае спецыяльны падатковы і мытны рэжымы.
Размяшчэнне вытворчасці ў свабоднай эканамічнай зоне "Віцебск"
дазваляе паменшыць фінансавую нагрузку на прадпрыемства і ў больш кароткія
тэрміны дасягнуць акупнасці інвестыцыйных праектаў.
Віцебск
па праве называюць сёння культурнай сталіцай Беларусі, якая прыцягвае замежных
турыстаў. Тут праходзіць самы значны форум мастацтваў Міжнародны фестываль
мастацтваў " Славянскі базар у Віцебску», які збірае ўдзельнікаў і гасцей
больш чым з розных краін свету.
З
Віцебскам звязаны жыццёвыя і творчыя шляхі многіх выдатных паэтаў і
пісьменнікаў, музыкантаў і кампазітараў, тут тварылі знакамітыя мастакі І.
Рэпін, Ю. Пэн, М. Шагал, К. Малевіч, Р. Фальк, М. Дабужынскі. Горад увайшоў у
гісторыю, як адзін з вядучых цэнтраў мастацкага авангарду.
Для
развіцця турыстычнай дзейнасці ў горадзе распрацаваны шэраг
турысцка-экскурсійных маршрутаў, рэканструююцца і ствараюцца аб'екты
інфраструктуры турызму, добраўпарадкоўваюцца паркавыя зоны. На тэрыторыі
Віцебскага рэгіёна развіта сетка санаторна-курортных і аздараўленчых
арганізацый, мноства сельскіх сядзіб гатовыя прадаставіць паслугі экскурсійнага
абслугоўвання і актыўнага адпачынку.
Запрашаем
наведаць горад Віцебск і стаць яго надзейным партнёрам. Наладжваючы
супрацоўніцтва з кожным з нашых замежных партнёраў, мы стараемся ў найвышэйшай
меры ўлічваць узаемныя інтарэсы і магчымасці.