Рус Бел

Дабрачынны рахунак


Дабрачынны рахунак для ахвотнікаў узяць удзел у захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Віцебскай вобласці, падтрыманні ў належным стане вайсковых пахаванняў і помнікаў вайсковай славы

Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны – наш святы абавязак перад нашчадкамі! Мы павінны максімальнае захаваць тое, што нам перадалі папярэднія пакаленні.

Калі ў Вас ёсць жаданне ўзяць удзел у фінансаванні прац па кансервацыі, рэстаўрацыі і аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцяў, падтрыманні ў належным стане вайсковых пахаванняў, помнікаў вайсковай славы, стварэнні новых твораў манументальнага мастацтва, Вы маеце магчымасць пералічыць любую суму на адмысловы дабрачынны рахунак Віцебскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру».

Пералічаныя сродкі будуць накіраваны менавіта на мэты, якія будуць паказаны ў графу «прызначэнне плацяжу».

Дабрачынны рахунак:BY05BLBB31350300126737001002

у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці, г.Віцебск, вул. Леніна, 22,

БИКBLBBBY2X, УНП 300126737, АКПА 05836097.

У графу «прызначэнне плацяжу» паказваецца пэўная мэта, на якую вы пералічваеце сродкі (напрыклад, «на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Віцебскай вобласці», «на рэканструкцыю вайсковых пахаванняў», «на кансервацыю замка «Белы Ковель у Аршанскім раёне» і г. д.).

Пры пераліку невялікіх сум пажадана паказваць агульныя мэты ў графу «прызначэнне плацяжу», не канкрэтызуючы аб'екты спадчыны і вайсковых пахаванняў (напрыклад, «на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Віцебскай вобласці»), бо адсутнасць дастатковага фінансавання не дазволіць эфектыўна скіроўваць атрыманыя сродкі на пэўныя аб'екты.