Рус Бел

Віцебск фкстывальны


Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» гэта адзін з найбуйнешых культурных праектаў на тэрыторыі Еўропы, маштабная міждзяржаўная і доўгатэрміновая культурная акцыя. Геаграфія фэсту ахапляе пяць кантынентаў і з кожным годам пашыраецца за кошт новых краін-удзельніц.

У складзе праграмы фестывалю: канцэрты зорак эстрады, шансона і гумару,канцэртныя і забаўляльныя праграмы для моладзі, «Тэатральныя сустрэчы», рознапланавыя выставы.

Дадатковым стымулам прыцягнення турыстаў у Віцебск, яркаму каларыту фэсту спрыяе правядзенне адначасовыхмерапрыемстваў на вуліцах, плошчах, у парках і скверах горада.

Традыцыйна праводзяцца:

- базар народных рамёстваў і промыслаў «Горад майстроў»;

- выстава-базар «Віцебскі вернісаж»;

- базар «Задзвінскі кірмаш»;

- кірмаш сувенірнай прадукцыі;

- тэматычныя святы і конкурсы.

У апошнія гады Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ператварыўся ў грандыёзнае па маштабах свята, што уключае эстраднае мастацтва, дзіцячую творчасць, фальклор, рамёствы, кіно, цырк, тэатр, жывапіс, моду і шмат што іншае.

 

 

Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC)

Сёння Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі IFMC з'яўляецца прыкметнай культурнай падзеяй не толькі для Беларусі, аб ім ведаюць і кажуць у Еўропе, Азіі, Расіі. Яго значнасць вызначаюць творчасць, прафесіяналізм і кампетэнтнасць стваральнікаў. Галоўная задача арганізатараў – стварыць перадумовы для развіцця новых формаў танца, каб балет не пераставаў быць мастацтвам высокай духоўнасці і думкі. Конкурс, які праводзіцца ў Віцебску, унікальны. Тут ацаняецца менавіта сам твор, то бок супольная творчасць харэографа і артыстаў.

Асноўнай падзеяй фестывалю з'яўляецца Міжнародны конкурс, у якім бяруць удзел аматарскія і прафесійныя калектывы сучаснай харэаграфіі Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Францыі, Германіі, Галандыі, Японіі, Кітая, Ізраіля. Стаўшы першым, IFMC аж да 1997 года заставаўся адзіным фестывалем падобнага роду, калі з'явіліся фестывалі ў Валгаградзе, Яраслаўлі, Саранску, Санкт-Пецярбургу і ў 1999 годзе ў Маскве. Фестываль працягвае заставацца эксперыментальным полем для апрабацыі новых ідэй і школай для маладых харэографаў і танцораў. Разам з тым, асноўнай падзеяй IFMC з'яўляецца Міжнародны творчы конкурс. Унікальнасць конкурсу палягае ў тым, што ў Віцебску ацаняецца харэаграфічны твор у цэлым. Гран-пры ўручаецца за выбітны харэаграфічны твор, адмыслова падрыхтаваны і ўпершыню пададзены на IFMC.

 

 

Міжнародны музычны фестываль імя І.І. Салерцінскага

Міжнародны музычны фестываль імя І.І.Салерцінскага праводзіцца ў Віцебску штогод, з 1989 года.

Заснавальнікамі музычнага фестывалю выступілі Віцебскае аддзяленне музычнага таварыства БССР (пасля Віцебскае музычнае таварыства Рэспублікі Беларусь). Арганізатарамі сталі ўпраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, упраўленне культуры Віцебскага гарвыканкама, саюз музычных дзеячаў Рэспублікі Беларусь, Санкт-Пецярбургская дзяржаўная філармонія ім. Д.Д. Шастаковіча. З 1997 года фестываль увайшоў у план Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а з 2005 года і да цяперашняга часу ў лік заснавальнікаў і арганізатараў увайшла Віцебская абласная філармонія.

Мэты фестывалю – прапаганда сучаснага выканаўчага мастацтва і традыцый класічнай музычнай спадчыны, павышэнне традыцыйных культурных кантактаў Беларусі з іншымі краінамі, узбагачэнне музычнай культуры горада, адкрыццё новых і адраджэнне забытых імёнаў у розных выглядах мастацтва. У рамках фестывалю праходзяць: музычныя канцэрты, выставы, тэатральныя пастаноўкі, кінапаказы. У 1992-2001 гг. праходзілі навуковыя чытанні «Віцебскі рэнесанс пачатку ХХ стагоддзя». З 2009 чытанні адноўлены і прысвечаны праблемам развіцця сучаснай культуры і мастацтва.

Сярод удзельнікаў фэсту: выканаўцы і калектывы з Беларусі (В.Скорабагатаў, І.Алоўнікаў, Г.Забара, В.Жывалеўскі, К.Пагарэлая, ансамбль салістаў «Класік–Авангард», Дзяржаўны эстрадна-сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Сімфанічны аркестр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь), а таксама выканаўцы з Германіі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Францыі, Фінляндыі, Швецыі, Швейцарыі, Украіны, Венесуэлы.