Рус Бел

Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі


Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

 

Адрас: 210026, вул. Замкавая, 4, к. 204, 219, г.Віцебск.

E-mail: vit-gik@vitebsk.by.

Рэжым працы: 8.00-17.00, абед 13.00-14.00

Выхадныя дні: субота, нядзеля.

 

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, каб. 204

Сакалова Наталля Валер'еўна тэл. 43 68 02 (курыруе пытанні этнаканфесійнай сітуацыі ў горадзе, дзейнасці структур палітычных партый, грамадскіх арганізацый, прафсаюзаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі г.Віцебска).

 

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, каб. 209

Сысоева Вольга Аляксандраўна тэл / факс 43 68 49 (курыруе пытанні рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы масавай інфармацыі).

 

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, каб. 209

Янчанка Таццяна Віктараўна тэл. 43 68 50 (курыруе пытанні рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў на тэрыторыі г. Віцебска)

 

Інспектар аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, каб. 208

Маркевіч Лізавета Ігараўна тэл. 43 62 07 (вядзе пытанні інфармацыйнага адміністравання афіцыйнага Інтэрнэт-сайта Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта).

 

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта:

2-я, 4-я серада месяца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.

 

Аддзел у адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі ажыццяўляе наступныя функцыі:

аналізуе стан і прагназуе тэндэнцыі развіцця грамадска-палітычнай, этнаканфесіянальнай сітуацыі ў горадзе, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, а таксама вывучае дзейнасць грамадскіх арганізацый;

вывучае грамадскія меркаванні, якія фармуюцца ў выніку рэалізацыі дзяржаўных сацыяльна-эканамічных праграм, канкрэтных палітычных рашэнняў і акцый, праводзіць сацыялагічныя даследаванні, анкетаванні, апытанні насельніцтва па актуальных пытаннях жыццядзейнасці;

падрыхтоўвае прапановы па рэалізацыі мэтаў і задач ідэалагічнай работы, масавай інфармацыі, працы з моладдзю, грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыямі;

каардынуе і забяспечвае ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады з палітычнымі партыямі, прафесійнымі саюзамі, моладзевымі, жаночымі, ветэранскімі, творчымі і іншымі грамадскімі арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі горада, рыхтуе інфармацыйныя матэрыялы аб грамадска-палітычнай сітуацыі;

вывучае, абагульняе і распаўсюджвае вопыт ідэалагічнай, інфармацыйнай, выхаваўчай работы аддзелаў адміністрацый, дзейнасці намеснікаў кіраўнікоў, якія вядуць ідэалагічную работу ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі г. Віцебска;

каардынуе правядзенне інфармацыйна-ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам г. Віцебска па месцы жыхарства, у тым ліку адзіных дзён інфармавання, абагульняе звароты грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі падчас правядзення сустрэч у працоўных калектывах і па месцы жыхарства;

падрыхтоўвае аналітычныя запіскі, рэкамендацыі і прапановы па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела, аказвае метадычную дапамогу арганізацыям у правядзенні ідэалагічнай работы;

узаемадзейнічае са сродкамі масавай інфармацыі, забяспечвае іх інфармацыяй аб дзейнасці Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў, гарвыканкама;

арганізуе прэс-канферэнцыі, сустрэчы журналістаў са старшынёй гарвыканкама і яго намеснікамі, членамі гарвыканкама, кіраўнікамі структурных падраздзяленняў гарвыканкама і іншымі службовымі асобамі;

узгадняе і каардынуе правядзенне на тэрыторыі горада канферэнцый, фестываляў, семінараў, круглых сталоў і іншых мерапрыемстваў па грамадска-палітычнай і грамадзянскай тэматыцы;

рыхтуе праекты рашэнняў гарвыканкама, распараджэнняў старшыні гарвыканкама, даклады, прапановы кіраўніцтву гарвыканкама па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела;

удзельнічае ў распрацоўцы нарматыўных прававых актаў у сферы інфармацыі, маладзёжнай палітыкі, этнаканфесійных адносін;

каардынуе працу па арганізацыі і правядзенню падпісной кампаніі на дзяржаўныя перыядычныя выданні;

каардынуе работу па падрыхтоўцы і размяшчэнні інфармацыйнага кантэнту на афіцыйным сайце гарвыканкама ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт;

ажыццяўляе маніторынг і кантроль выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы, якая рэгламентуе дзейнасць сродкаў масавай інфармацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, а таксама афіцыйнага сайта гарвыканкама;

супрацоўнічае з навукова-даследчымі, эканамічнымі, сацыялагічнымі, паліталагічнымі і інфармацыйна-аналітычнымі арганізацыямі (службамі);

займаецца ўвекавечаннем памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, захаваннем памяці аб ахвярах войнаў (усталяванне імёнаў загінуўшых, нанясенне іх на мемарыяльныя пліты воінскіх пахаванняў);

аналізуе сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя працэсы і тэндэнцыі, якія адбываюцца ў маладзёжным асяроддзі, садзейнічае навуковым і сацыялагічным даследаванням моладзевых праблем;

ажыццяўляе арганізацыйна-метадычную і іншую падтрымку дзейнасці моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў па рэалізацыі сацыяльна значных моладзевых праграм, каардынуе і кантралюе іх дзейнасць у пытаннях, звязаных з моладзевай Палітыкай;

сумесна з зацікаўленымі органамі вырашае пытанні занятасці, працы, побыту, сацыяльнай абароны, адукацыі, аховы здароўя, арганізацыі вольнага часу моладзі, праводзіць работу па прафесійнай падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы падлеткаў і моладзі, а таксама іх працаўладкаванні;

аказвае прадугледжаную заканадаўствам Рэспублікі Беларусь дапамогу ў развіцці моладзевага прадпрымальніцтва, прыцягненні моладзі да практычнага вырашэння сацыяльна-эканамічных праблем горада;

арганізуе і праводзіць культурна-асветную, Спартыўна-масавую працу з моладдзю і падлеткамі па месцы жыхарства, каардынуе працу студэнцкіх атрадаў;

садзейнічае развіццю сацыяльных службаў, культурных, спартыўных цэнтраў, аматарскіх аб'яднанняў, груп і секцый для дзяцей, падлеткаў і моладзі;

каардынуе выхаваўчую работу са студэнцкай і вучнёўскай моладдзю ў вольны ад вучобы час;

праводзіць работу па патрыятычнаму выхаванню моладзі і падрыхтоўцы яе да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў у маладзёжным асяроддзі;

курыруе пытанні правядзення прафілактычнай працы па прадухіленні правапарушэнняў і злачынстваў на тэрыторыі г. Віцебска;

забяспечвае функцыянаванне службы грамадзянскай абароны, перадачы і распаўсюджвання інфармацыі;

ажыццяўляе апавяшчэнне кіруючага складу і грамадзянскіх фарміраванняў аб надзвычайных сітуацыях, інфармаванне насельніцтва аб надзвычайных сітуацыях, давядзенне рэкамендацый па дзеяннях пры іх узнікненні, парадку паводзін пры атрыманні сігналаў грамадзянскай абароны;

у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, разглядае звароты грамадзян і юрыдычных асоб, праводзіць іх аналіз, прымае меры па ліквідацыі прычын, якія спараджаюць скаргі;

ажыццяўляе іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Вышэйстаячы дзяржаўны орган:

 

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама