Рус Бел

Аддзел ЗАГС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска


Аддзел загса адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска

210029, г.Віцебск, вул. Смаленская, 9.

Паштовы адрас: 210029, вул. Смаленская, 9, г.Віцебск.

Кантактны тэлефон: (8-0212) 64-95-99. 

Графік прыёму зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур: 

аўторак– 11.00 – 14.00; 15.00 – 20.00,

серада – 8.00 – 13.00,

чацвер, пятніца, субота – 8.00 – 13.00; 14.00 – 17.00,

выхадныя дні – нядзеля, панядзелак.

У пятніцу и суботу ажыццяўляецца ўрачыстая рэгістрацыя шлюбаў і нараджэнняў.

Папярэдні запіс на прыём і папярэдняе кансультаванне ажыццяўляецца галоўным спецыялістам аддзела загса Дзергачовай Марынай Сяргееўнай па тэлефону 64-95-99, альбо пры асабовым звароце, у яе адсунасць – начальнікам аддзела загса Красавінай Аленай Эдуардаўнай.

Атрымать інфармацыю аб наяўнасці свабодных месцаў на рэгістрацыю заключэння шлюбу магчыма пры асабістым звароце да галоўнага спецыяліста аддзела загса Дзергачовай Марыны Сяргееўны, альбо па тэлефону 64-95-99, у яе адсутнасць – да начальніка аддзела загса Красавінай Алены Эдуардаўны.

Структура аддзела загса  

Наіменне пасады

Прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку

Кантактны тэлефон

начальнік

Красавіна Алена Эдуардаўна

64-95-99

галоўны спецыяліст

 

Дзергачова Марына Сяргееўна

64-95-99

Рэжым працы аддзела загса:

аўторак – 11.00 – 14.00; 15.00 – 20.00,

серада – 8.00 – 13.00,

чацвер, пятніца, субота – 8.00 – 13.00; 14.00 – 17.00,

выхадныя дні – нядзеля, панядзелак.

Асабісты прыём грамадзян начальнікам аддзела загса Красавінай Аленай Эдуардаўнай, у яе адсутнасць – галоўным спецыялістам аддзела загса Дзергачовай Марынай Сяргееўнай, ажыццяўляецца кожную сераду з 8.00 да 13.00 (г. Віцебск, вул.Смаленская, 9, тэл. 64-95-99).

Тэлефон «прамой тэлефоннай лініі», «гарачай лініі» - 64-95-99.

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела загс адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска, могуць быць:

• накіраваны поштай у адміністрацыю Кастрычніцкага раёна г.Віцебска па адрасе: 210029, г.Віцебск, вул. Смаленская, 9,

• пададзены ў сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска па адрасе: г.Віцебск, вул. Смаленская, 9, каб. № 242,

• накіраваны ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна г.Віцебска з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб 

Электронныя звароты

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб».

У 2022 годзе аддзелам загса адміністрацыі Кастрычніцкага раена г.Віцебска зарэгістравана ўсяго 1266 актаў грамадзянскага стану.

Выдадзена 2705 даведак, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, і 273 даведкі аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу.

Аддзел загса адміністрацыі Кастрычніцкага раена г.Віцебска рэгіструе ва ўрачыстай абстаноўцы нараджэнне, заключэнне шлюбу, праводзіць юбілейныя вяселлі,  ажыццяўляе выезд спецыяліста да месца правядзення ўрачыстасці, размешчанага на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна. Пры жаданні маладых урачыстасць можа быць арганізавана па індывідуальных сцэнарыях з улікам нацыянальных традыцый розных народаў.

Тарыфы на аказанне дадатковых платных паслуг, якія аказваюцца аддзелам загса адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска, зацверджаныя распараджэннем кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска ад 31.01.2020 № 11р

Найменне

аказваемых паслуг

Тарыф, рублёў

Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў спецыяльна абсталяваным памяшканні органа загса

16,00

Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнары (абраду) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў у спецыяльна абсталяваным памяшканні органа загса

25,00

Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў памяшканні органа загса, які не з'яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем (кабінет)

3,00

Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі нараджэння ў спецыяльна абсталяваным памяшканні органа загса

10,00

Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі нараджэння па індывідуальным сцэнары (абраду) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў у спецыяльна абсталяваным памяшканні органа загса

14,00

Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі нараджэння ў памяшканні органа загса, які не з'яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем (кабінет)

2,50

Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу па-за памяшканнем органа загса (у памяшканнях устаноў культуры, памяшканнях, размешчаных у гістарычных і памятных месцах, на тэрыторыі аб'ектаў, якія з'яўляюцца помнікамі гісторыі ці архітэктуры, у архітэктурных ансамблях і іншых месцах, у памяшканнях, вызначаных дагаворамі на аказанне паслугі па выезду для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці, установах крымінальна-выканаўчай сістэмы, месцы пражывання асобы, якая звярнулася за аказаннем дадатковай платнай, месцы аказання медыцынскай дапамогі ў стацыянарных умовах або ў іншым месцы

90,50

Забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнары (абраду) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў па-за памяшканнем органа загса (у памяшканнях устаноў культуры, памяшканнях, размешчаных у гістарычных і памятных месцах, на тэрыторыі аб'ектаў, якія з'яўляюцца помнікамі гісторыі ці архітэктуры, у архітэктурных ансамблях і іншых месцах, у памяшканнях, вызначаных дагаворамі на аказанне паслугі па выезду для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці, установах крымінальна-выканаўчай сістэмы, месцы пражывання, які звярнуўся за аказаннем дадатковай платнай паслугі, месцы аказання медыцынскай дапамогі ў стацыянарных умовах або ў іншым месцы

100,00

Правядзенне ўрачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу

25,00

Аплаціць дзяржаўную пошліну і дадатковыя платныя паслугі можна ў найбліжэйшым аддзяленні банка: аддзяленне № 200/140 ААТ «ААБ «Беларусбанк» (адрас: г.Віцебск, вул.Смаленская, 9а)

Дзяржаўная пошліна пералічваецца на рахунак фінансавага аддзела Віцебскага гарвыканкама (ДУ МФ РБ па Віцебскай вобласці, нумар рахунку - BY13AKBB36023020000430000000, код банка (BIK) -AKBBBY2X, код плацяжу - 03002, УНП - 300594330.

Дадатковыя платныя паслугі пералічваюцца на рахунак фінансавага аддзела Віцебскага гарвыканкама (ДУ МФ РБ па Віцебскай вобласці, нумар рахунку - BY13AKBB36023020000430000000, код банка (BIK) -AKBBBY2X, код плацяжу - 04501, УНП - 300594330. 

Парадак аплаты дзяржпошліны і паслуг праз АРІП