Рус Бел

 

Внимание! Запись на прием в службу "одно окно" горисполкома осуществляется по тел. 142, 43 61 31, 33 14 74, 43 62 90, 43 62 98 в рабочие дни в часы приема. Приглашаем льготников, состоящих на учете нуждающихся в улучшении жилищных условий в Витебском горисполкоме, для строительства жилья. Обращаться в кабинет №102, тел. 436274. За содействием в трудоустройстве можно обращаться в службу занятости по тел. 362549, сведения о вакансиях на сайте: gsz.gov.by, постоянно действующие комиссии по содействию занятости администрации Октябрьского района тел. 649996, администрации Железнодорожного тел. 604784, администрации Первомайского района тел. 643382, городскую комиссию тел. 361348. Обучение для безработных по профессиям: «слесарь-сантехник», «сборщик обуви», «швея», «рабочий зеленого строительства», «электрогазосварщик», «повар» тел. 36-25-45, 36-25-40 Субсидии безработным г.Витебска для организации собственного дела тел. 36-25-40, 36-25-15 Приглашаем всех желающих на оплачиваемые работы по уборке улиц города, очистке и окраске заборов, погрузочно-разгрузочные и сельскохозяйственные работы. тел. 36-25-54 Cлужба занятости ведет подбор водителей (С), трактористов, уборщиков территории, т. 36-25-29, 36-25-66
Главная / 77-лет Победы / Материалы по теме
31.08.2020

Мастак з Астроўна Юрый Сергіенка, які перажыў усе жахі вайны, услаўляе прыгажосць беларускіх краявідаў разцом і пэндзлем

Пабачыўшы вайну, Юрый Сергіенка ніколі не пісаў на ваенную тэматыку. Гэта прынцыпова. Яму хапіла тых жахаў, што нагледзеўся ў апаленым вялікай бядой дзяцінстве...

Юрый Пятровіч нарадзіўся ў першы веснавы дзень 1938 года ў вёсцы Новы Радзін на тэрыторыі цяперашняй Гомельскай (тады была Палеская) вобласці. На жаль, у 1980-я жыхароў адтуль выселілі з прычыны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Цяпер там радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

IMG_20200710_133658 (1).jpg

У акупацыю Юра з блізкімі пэўны час быў у лесе з партызанамі, якім дапамагаў, вядома, як мог гэткі крошка. Тройчы затрымлівалі гітлераўцы. Калі ў лістападзе 1943 года фашысты адступалі пад націскам савецкіх войскаў, дык у якасці «жывога шчыта» выкарыстоўвалі мірнае насельніцтва. А як было пяцігадоваму хлопчыку ісці ўпоравень з дарослымі?! Тых жа, хто не мог рухацца ў такім тэмпе і падаў долу, акупанты проста расстрэльвалі на ўзбочыне. Як прыгадвае Юрый Пятровіч, год пасля таго не мог хадзіць: такія збалелыя былі ногі.

Неўзабаве пасля вайны сям'я, ратуючыся ад нястачы, пераехала на Брэстчыну. Там у той час лягчэй было пражыць. На Палессі і адбылося станаўленне будучага майстра.

Хлопчык пачынаў самавукам, пасля займаўся ў мастацкай студыі. І ўжо хутка дасягнуў значных вынікаў. Галоўнае — было моцнае жаданне тварыць. Дагэтуль мастак упэўнены, што кожнае дзіця па-свойму адорана. Важна толькі адшукаць у ім адпаведны талент.

Ужо ў 11 гадоў у Юры была першая персанальная выстава ў Мінску, а ў 14-гадовым узросце ён атрымаў грамату Саюза мастакоў СССР! У біяграфіі яго — вучоба ў Народным універсітэце мас­тацтваў у Маскве.

Падчас творчага росквіту здаралася, што за год майстар рыхтаваў па тры персанальныя выставы ў розных мясці­нах Беларусі. З 1994 года — член Беларускага саюза мастакоў. «Я не ўмею займацца камерцыяй», —  сціпла пры­знаецца Юрый Пятровіч. Ды ўсё ж сёння яго работы захоўваюцца не толькі ў Брэсцкім краязнаўчым музеі, але і ў прыватных калекцыях у нашай краіне, а таксама Расіі, Вялікабрытаніі, Польшчы, Германіі…

У той час, як іншыя будавалі катэ­джы, ён збудаваў у Слоніме ўласную майстэрню. Потым асобна ад яе стварыў галерэю. Сёння там шчыруе сын, а сам некалькі гадоў таму перабраўся да дачкі Святланы (яна таксама мастачка) у Астроўна.

Зачараваны пахам алейных фарбаў мастак аддае перавагу пейзажу. На новым месцы жыхарства працягвае актыўную творчую дзейнасць. Ім намалявана ўжо каля паўсотні жывапісных палотнаў, апяваючых хараство Астроўна і навакольных мясцін. Летась у Бешанковічах у Доме рамёстваў нават зладзілі персанальную выставу «Прыгажосць роднай зямлі». Такса­ма ў самім Астроўне актыўна ўдзельнічаў у раённым свяце духоўнай культуры і народнай творчасці.

На жаль, апошнім часам Юрыя Пятровіча пачалі падводзіць вочы. Вельмі цяжка становіцца распазнаваць фарбы. Але ж ёсць неўтаймаванае жаданне тварыць! Таму на дапамогу прыйшло другое захапленне мастака — драўляная скульптура. Пачаў займацца разьбой. Засталося ж пачуццё аб'ёму і ўсе задаткі. Да таго ж, прыгадвае, у дзя­цінстве любіў рабіць з гліны фігуркі розных жывёл. Прычым займаўся гэтым, калі пасвіў коз. «Пад кожным кустом сохлі мядзведзікі, коцікі і іншыя звярушкі», — смяецца Юрый Пятровіч. Зараз прыйшлося ўсё прыгадаць і «перавесці» ў дрэва. Выкарыстоў­вае пераважна больш мяккую ліпу.

Дарэчы, пабачыўшы вайну, майстар ніколі не пісаў на ваенную тэматыку. Гэта прынцыпова. Яму хапіла тых жахаў, што нагледзеўся ў апаленым вялікай бядой дзяцінстве.

Цяперашняе хобі — рыбалка. Хаця галоўнае не сам улоў, а назіранне за наваколлем, яднанне з прыродай. «Магу за дзень злавіць адну рыбіну, і тое выпадкова», — шчыра прызнаецца Юрый Пятровіч.

Затое якія краявіды! Ён лічыць, што ў нашай краіне цяжка знайсці месцы, якімі б не захапляўся.

За час творчай дзейнасці Юрый Сергіенка стварыў мноства работ. Іх лік ідзе на тысячы. І ў кожнай — прыгажосць любага сэрцу радзімага краю.

Все новости

Другие новости

Радио “Витебск”