Рус Бел

 

Внимание! Запись на прием в службу "одно окно" горисполкома осуществляется по тел. 142, 43 61 31, 33 14 74, 43 62 90, 43 62 98 в рабочие дни в часы приема. Приглашаем льготников, состоящих на учете нуждающихся в улучшении жилищных условий в Витебском горисполкоме, для строительства жилья. Обращаться в кабинет №102, тел. 436274. За содействием в трудоустройстве можно обращаться в службу занятости по тел. 362549, сведения о вакансиях на сайте: gsz.gov.by, постоянно действующие комиссии по содействию занятости администрации Октябрьского района тел. 649996, администрации Железнодорожного тел. 604784, администрации Первомайского района тел. 643382, городскую комиссию тел. 361348. Обучение для безработных по профессиям: «слесарь-сантехник», «сборщик обуви», «швея», «рабочий зеленого строительства», «электрогазосварщик», «повар» тел. 36-25-45, 36-25-40 Субсидии безработным г.Витебска для организации собственного дела тел. 36-25-40, 36-25-15 Приглашаем всех желающих на оплачиваемые работы по уборке улиц города, очистке и окраске заборов, погрузочно-разгрузочные и сельскохозяйственные работы. тел. 36-25-54 Cлужба занятости ведет подбор водителей (С), трактористов, уборщиков территории, т. 36-25-29, 36-25-66
Главная / 77-лет Победы / Материалы по теме
03.12.2020

Падведзены вынікі конкурсу прэзентацыйных відэаматэрыялаў «Зямля пад белымі крыламі», прысвечанага 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 90-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча

Яго арганізатары — aбласная бібліятэка і абласная арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Супрацоўнікі бібліятэк 13 раёнаў вобласці прадставілі на конкурс 22 відэаролікі, пры стварэнні якіх праявілі сваю неабыякавасць да гісторыі і лёсу роднага краю.

У намінацыі, прысвечанай роднаму краю, лепшай прызнана прэзентацыя супрацоўнікаў абласной бібліятэкі Таццяны Балабух і Вольгі Шыбека «Віцебск: тэрыторыя ART-прасторы». У намінацыі пра падзеі Вялікай Айчыннай перамог ролік «Тваім цудоўным імем, Лучоса» таксама абласной бібліятэкі. Спецыялісты электроннай чытальнай залы Ганна Капліна і Анастасія Лаўцэвіч уключылі ў прэзентацыю дасланае на іх запыт унікальнае відэапасланне ўнучатай пляменніцы паэта-франтавіка Георгія Ушкова Лучэсы Набатавай — адзінай у свеце жанчыны, названай пляменнікам паэта ў гонар віцебскай ракі Лучосы.

У намінацыі «Сэрца зямлі маёй» перамог ролік «Пройдзем па гора­дзе пешшу» бібліятэкара дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 1 Чашніцкай ЦБС Ларысы Шаламанавай. У намінацыі, прысвечанай малой радзіме, — калектыўны твор «Прырода дыхае цішынёй…» Лёзненскай цэнт­ральнай раённай бібліятэкі. Ролік супрацоўніка дзіцячай бібліятэкі ЦБС Браслаўскага раёна Алены Каспаровіч «Жыццё з талентам у душы» пра самабытнага майстра гліняных спраў Ларысу Дарафейчык стаў лепшым у намінацыі пра выбітных людзей. Калектыўныя работа дзіцячай бібліятэкі імя У. Караткевіча Аршанской ЦБС «Праўдзівы майстар, чыс­ты як сляза» перамагла ў намінацыі, прысвечанай вялікаму паэту Беларусі, які апяваў зямлю пад белымі крыламі.

Пераможцы ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Відэаролікі ўключаць у бібліятэчны электронны архіў, і яны будуць выкарыстоўвацца з захаваннем аўтарскіх правоў.

Все новости

Другие новости

Радио “Витебск”