Агульная iнфармацыя аб службе “адно акно”
Служба “адно акно”адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска (далей – адміністрацыя) створана
ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку
стварэння і дзейнаці службы “адно акно”, зацверджанага Указам
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 “О службе “одно окно”, рашэннем адміністрацыі
ад 16 лістапада 2018 г. № 454 «О службе «одно окно»
администрации Октябрьского района г. Витебска».
Служба “адно акно”адміністрацыі створана на базе аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і
юрыдычных асоб адміністрацыі.
Асноўныя задачы службы «адно акно»:
забеспячэнне рэалізацы заяўнага прынцыпу “адно акно” пры звароце зацікаўленых асоб за
ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
стварэнне ўмоў для
падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйныхпрацэдур;
аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па
пытаннях падрыхтоўкі дакументаў,
неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
забеспячэнне своечасовай
і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
выдача
адміністрацыйных рашэнняў.
Месца размяшчэння службы “адно акно”:
фае першага паверха будынка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.
Віцебска, вул. Смаленская, 9, г. Віцебск
Спецыялісты службы “адно акно”:
СаломенкаТаццяна Мікалаеўна,
тэл. 61 75 44 (акно № 1)
Кандратава
Таццяна Анатольеўна, тэл. 64 95 77 (акно № 2)
Графік прыёму зацікаўленых асоб у службе “адно акно”:
Панядзелак,
аўторак, чацвер, пятніца:
з 8.00 да
17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
серада:
з 11.00 да 20.00, абедзенны перапынак з
13.00 да 14.00
субота: з
9.00 да 13.00
выхадны дзень:
нядзеля.
У службе “адно акно” адміністрацыі арганізавана аказанне кансультатыўнай дапамогі па
пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па
даведачна-інфармацыйных нумарах 61 75 44, 64 95 77. Па ўказаных тэлефонах таксама ажыццяўляецца папярэдні запіс на прыём.
Непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці
службы “адноакно” ў адміністрацыі ажыццяўляецца кіраўніком спраў адміністрацыі Іванковіч Галінай Мікалаеўнай, а агульнае кіраўніцтва дзейнасцю работнікаў адміністрацыі, якія выконваюць функцыі службы “адно акно” – начальнікам аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Прусавай Вольгай Аляксандраўнай.
Найменне і месца знаходжання вышэйшага органа:
Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт (г.
Віцебск, вул.Леніна, 32),
Рэжым працы:
панядзелак – пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00
ВЫ МОЖАЦЕ АЦЭНІЦЬ ЯКАСЦЬ ВЫКАНАННЯ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВОЙ АЦЭНКІ ЯКІСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
(http://xn----7sbgfh2alwzdhpc0c.xn--90ais/organization/38562/org-page).
Пералік дакументаў, якія прадстаўляюцца для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у службу «Адно акно «зацікаўленай асобай, а таксама тэрміны іх ажыццяўлення, тэрмін дзеяння адміністрацыйных рашэнняў змяшчаюцца ва ўказе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200»аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян".
Адміністрацыйныя працэдуры па заявах грамадзян
Адміністрацыйныя працэдуры ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў