Кіраўніцтва адміністрацыі
Кіраўніцтва адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска
(210001, г. Віцебск, вул. Касманаўтаў, 3а, e-mail: vitrlwadm1@vitebskgik.by
|
Кіраўнік адміністрацыі Сысоеў Аляксандр Уладзіміравіч тэл. 60 65 71 З'яўляецца кіраўніком выканаўчай улады на тэрыторыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска. Узаемадзейнічае з Віцебскім абласным і гарадскім Саветам дэпутатаў, Віцебскім абласным і Віцебскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, іх структурнымі падраздзяленнямі, іншымі органамі дзяржаўнага кіравання, ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю структурных падраздзяленняў адміністрацыі. Кіраўнік адміністрацыі нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на адміністрацыю задач і функцый, стан спраў на адпаведнай тэрыторыі. У выпадку адсутнасці кіраўніка адміністрацыі ягофункцыі выконвае першы намеснік, у выпадку адсутнасці першага намесніка – адзін з намеснікаў, на якога згодна з распараджэннем кіраўніка адміністрацыі ўскладзена выкананне яго абавязкаў. Курыруе дзейнасць: Кіраўніцтва адміністрацыі; Аддзела арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай работы адміністрацыі; Аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі; Группы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці адміністрацыі – у частцы фінансавай дзейнасці. Каардынуе пытанні: Грамадзянскай абароны; падбору, расстаноўкі і перападрыхтоўкі кадраў; арганізацыйнай, кадравай і юрыдычнай работы; узнагарод і ганаровых званняў. Кіруе: камісіяй па супрацьдзеянні карупцыі; атэстацыйнай камісіяй адміністрацыі; пастаяннадзеючай камісіяй па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. |
|
Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі тэл.60 65 71 Курыруе дзейнасць: Аддзела эканомікі адміністрацыі, сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб адміністрацыі ў частцы дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычныхасоб, аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання, упраўлення сацыяльнай абароны ў частцы арганізацыі работы па забеспячэнні бяспечных умоў працы і аховы працы суб'ектамі гаспадарання раёна, аддзела арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай работы ў частцы арганізацыі работы па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» (акрамя аховы працы). Каардынуе пытанні: эканомікі, развіцця прамысловага комплексу, гандлю, садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва, паліўна-энергетычнага комплексу прамысловасці і рэсурсазберагальных тэхналогій, супрацоўніцтва з аграпрамысловым сектарам эканомікі, рэалізацыі патрабаванняў дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 г. №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 года № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый» у частцы кіруючых напрамкаў. Аказвае садзейнічанне наймальніку ў справе забеспячэнняз даровых і бяспечных умоў працы, аператыўна інфармуе кіраўніка адміністрацыі аб няшчасным выпадку, які адбыўся ў арганізацыі, а таксама аб сітуацыях, якія ствараюць пагрозу для здароўя і жыцця яго або навакольных людзей. Кіруе: камісіяй па забеспячэнні выканання асноўных прагнозных паказчыкаў, плацяжах і разліках суб'ектаў гаспадарання раёна; камісіяй па ахове працы Чыгуначнага раёна г. Віцебска; камісіяй па праверцы ведаў па пытаннях аховы працы Чыгуначнага раёна г. Віцебска; камісіяй па прысваенні класаў дзяржаўных служачых адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска; міжведамаснай камісіяй па кантролі за эканоміяй і рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў; камісіяй па ўстанаўленні статусу грамадзянам, пацярпелым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый. |
|
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Ільмовіч Аляксандр Леанідавіч тэл.60-65-71 Курыруе дзейнасць: Аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання адміністрацыі. Каардынуе пытанні: жыллёва-камунальнай гаспадаркі Чыгуначнага раёна г. Віцебска, будаўніцтва, рамонту і эксплуатацыі жыллёвага фонду ўсіх формаў уласнасці, інжынерных камунікацый, добраўпарадкавання, санітарнай ачысткі і азелянення, утрымання сектара індывідуальнай забудовы, аб'ектаў нерухомасці і іншых, пытанні землеўпарадкавання, гаражна-спажывецкіх і садаводчых таварыстваў, цепла-, вода- і газа забеспячэння жылля і іншых аб'ектаў, аховы навакольнага асяроддзя, надзвычайных сітуацый, укаранення сацыяльных стандартаў у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі, утрымання мемарыяльных помнікаў і месцаў пахавання. Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны ", Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 года № 5 "Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый " у частцы кіруемых напрамкаў. Аказвае садзейнічанне наймальніку ў справе забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы, аператыўна інфармуе кіраўніка адміністрацыі аб няшчасным выпадку, які адбыўся ў арганізацыі, а таксама аб сітуацыях, якія ствараюць пагрозу для здароўя і жыцця яго або навакольных людзей. Кіруе: камісіяй па надзвычайных сітуацыях; камісіяй па абследаванні санітарнага і тэхнічнага стану жылых дамоў; камісіяй па прыёмцы ў эксплуатацыю індывідуальных жылых дамоў; камісіяй па кансервацыі грамадзянамі не завершаных будаўніцтвам жылых дамоў, дач, ажыццяўленні добраўпарадкавання зямельных участкаў, на якіх праведзена кансервацыя такіх дамоў, дач. |
|
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Шарай Алена Уладзіміраўна тэл.60 65 71 Курыруе дзейнасць: Упраўлення сацыяльнай аховы адміністрацыі (акрамя пытанняў аховы працы); аддзела па адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі; сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі; ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтваЧыгуначнага раёна г. Віцебска ". Каардынуе пытанні: Сацыяльнай аховы, ідэалагічнай работы і па справах моладзі, правядзення выбараў і рэферэндумаў, інфармавання насельніцтва і сувязяў з грамадскасцю, палітычных партый, сродкаў масавай інфармацыі, забеспячэння масавых грамадска-палітычных і культурных мерапрыемстваў, развіцця сацыяльнай, культурнай інфраструктуры, адукацыі, спорту і турызму, аховы здароўя, занятасці насельніцтва, творчых саюзаў і арганізацый, ветэранскіх арганізацый, прызыву моладзі ва Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь, арганізацыі работы з кіруючымі кадрамі і іх рэзервам, прафілактыкі правапарушэнняў на тэрыторыі раёна, укаранення сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў сістэме адукацыі, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння, рэлігій і нацыянальнасцяў, дзейнасці добраахвотных дружын, каардынуе работу па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай ахове дзяцей у недабрабытных сем'ях", Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны ", па кіруемых напрамках, Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 " Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый ", Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 "Аб садзейнічанні занятасці ". Аказвае садзейнічанне наймальніку ў справе забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы, аператыўна інфармуе кіраўніка адміністрацыі аб няшчасным выпадку, які адбыўся ў арганізацыі, а таксама аб сітуацыях, якія ствараюць пагрозу для здароўя і жыцця яго або навакольных людзей. Кіруе: Назіральнай камісіяй пры адміністрацыі; камісіяй па справах непаўналетніх; камісіяй па прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі; каардынацыйным саветам па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.11.2006 г. №18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай ахове дзяцей у недабрабытных сем'ях"; каардынацыйнай камісіяй па аздараўленн інасельніцтва; конкурснай камісіяй па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў; раённай камісіяй па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку надзвычайных сітуацый; раённым штабам добраахвотных дружын. Каардынуе дзейнасць саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку (у тым ліку ўзгадняе месца іх размяшчэння). |
|
Кіраўнік па справах адміністрацыі Смолікава Марына Уладзіміраўна тэл.60 65 71 Курыруе дзейнасць: сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб адміністрацыі (у частцы работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, вядзення адміністрацыйных працэдур); аддзела запісу актаў грамадзянскага стану адміністрацыі; группы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці адміністрацыі (у частцы гаспадарчых спраў); сакратара прыёмнай;
вадзіцель аўтамабіля; рабочых па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў; прыбіральшчыкаў памяшканняў; прыбіральніка тэрыторый. Каардынуе пытанні: Удасканалення формаў і метадаў дзейнасці аппарата адміністрацыі, планавання я епрацы, захавання рэгламенту адміністрацыі, правіла ўунутранага працоўнага распарадку і працоўнай дысцыпліны работнікамі адміністрацыі, прапускнога рэжыму. Забяспечвае рэалізацыю мэтаў і задач дзейнасці адміністрацыі, вызначае метады і спосабы іх вырашэння для кожнага падначаленага работніка, своечасова ўдакладняе і дапаўняе іх службовыя інструкцыі, складае графікі адпачынкаў работнікаў упраўлення справамі і ўзгадняе графікі адпачынкаў работнікаў курыруемых структурных падраздзяленняў. Арганізуе гаспадарча-тэхнічнае абслугоўванне пасяджэнняў адміністрацыі і нарад, якія праводзяцца ў адміністрацыі, забяспечвае тэхнічнае суправаджэнне відэаканферэнцсувязі. Фармируе парадак дня пасяджэнняў адміністрацыі, прымае меры па прадухіленні ўключэння ў яе пытанняў, якія падлягаюць разгляду ў камісіях пры адміністрацыі, кіруе падрыхтоўкай праектаў рашэнняў адміністрацыі, распараджэнняў кіраўніка адміністрацыі, іншых кіраўніцкіх дакументаў, у частцы, якая датычыцца, арганізуе кантроль выканання планавых рашэнняў адміністрацыі. Вядзе справаводства па дакументах ДСК, ажыццяўляе кантроль па гэтых дакументах, складае акты зверкі наяўнасці і акты на знішчэнне дакументаў, якія маюць абмежавальны грыф, забяспечвае іх захаванасць. Вядзе ўлік па браніраванні ваеннаабавязаных асоб адміністрацыі, арганізуе падрыхтоўку дакументаў спецыяльнага воінскага ўліку ваеннаабавязаных, забяспечвае атрыманне, улік, захоўванне, выкарыстанне бланкаў спецыяльнага воінскага ўліку, вядзенне кнігі ўліку бланкаў згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, праводзіць зверку бланкаў спецыяльнага воінскага ўліку не радзей за адзін раз у год з адпаведнымі адзнакамі ў кнігах па ўліку бланкаў спецыяльнага воінскага ўліку, своечасова пагашае бланкі спецыяльнага воінскага ўліку ў ваенным камісарыяце, складае штогадовыя планы работы па вядзенні воінскага ўліку і браніраванні ваеннаабавязаных. Ажыццяўляе каардынаванне і метадычнае кіраўніцтва па выкананні заканадаўства ў сферы справаводства, па своечасовым выкананні даручэнняў, якія змяшчаюцца ў дакументах, і кантролю за выкананнем нарматыўных, прававых і распарадчых дакументаў. Каардынуе дзейнасць архіва адміністрацыі, распрацоўку наменклатуры спраў, правільнасці яе фарміравання, своечасовасці і паўнаты здачы матэрыялаў у дзяржаўны архіў для пастаяннага захоўвання, ажыццяўляе кантрольна-метадычныя функцыі пры выкананні гэтай працы ў структурных падраздзяленнях адміністрацыі. Забяспечвае своечасовае прадстаўленне ў рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Віцебскай вобласці рашэнняў адміністрацыі для фарміравання банка дадзеных лакальных прававых актаў адміністрацыі. Ажыццяўляе матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне саветаў ГПАП. Плануе і арганізуе рамонт будынкаў, памяшканняў, іншых асноўных фондаў адміністрацыі, кантралюе якасць яго правядзення, арганізуе прыёмку выкананых работ, забяспечвае эканомію выдзеленых на гэтыя мэты бюджэтных сродкаў. Забяспечвае стварэнне работнікам адміністрацыі неабходных умоў працы, плануе і арганізуе набыццё мэблі, гаспадарчага інвентара, аргтэхнікі, канцылярскіх прыладаў і іншых гаспадарчых матэрыялаў. Забяспечвае падтрыманне ў адпаведнасці з дзеючымі нормамі і правіламі стану інжынерных камунікацый (сістэм сувязі, асвятлення, ацяплення, водазабеспячэння, каналізацыі і іншых). Візіруе дагаворы па гаспадарчай дзейнасці адміністрацыі. Камісійна распрацоўвае замацаванне плошчаў і нормаў працы за прыбіральшчыкамі службовых памяшканняў, прыбіральшчыкам тэрыторыі, рабочымі па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў, згодна з дзеючым заканадаўствам. Забяспечвае ў адміністрацыі адпаведны санітарна-гігіенічны рэжым, захаванне нормаў і правілаў пажарнай бяспекі, кіруе працай па ўборцы, добраўпарадкаванні, азеляненні тэрыторыі, архітэктурна-мастацкім афармленні фасада будынка адміністрацыі. Забяспечвае бесперабойную працу службовага транспарту, падтрыманне яго ў тэхнічна спраўным стане, арганізуе тэхнічны агляд аўтамабіляў, рыхтуе распараджэнні аб замацаванні службовых легкавых аўтамабіляў адміністрацыі і зацвярджэнні нормаў расходу паліва. Сочыць за станам дзяржаўнай сімволікі, усталяванай на будынку адміністрацыі і залах пасяджэнняў, па даручэнні кіраўніцтва арганізуе вывешванне дзяржаўнай сімволікі на будынак адміністрацыі ў святочныя дні. Адказвае за рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2006 г. № 2 "Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату" ў адміністрацыі раёна. Выконвае куратарскія функцыі па арганізацыі працы з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі, забеспячэнні прыёму і працы з іх зваротамі, выкананні адміністрацыйных працэдур па прынцыпе "адно акно" ў структурных падраздзяленнях адміністрацыі. Нясе адказнасць за вядзенне кнігі заўваг і прапаноў у адміністрацыі. Выконвае куратарскія функцыі па захаванні заканадаўства і выкарыстанні народных традыцый, звычаяў, урачыстых абрадаў пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану. Аказвае садзейнічанне наймальніку ў справе забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы, аператыўна інфармуе кіраўніка адміністрацыі аб няшчасным выпадку, які адбыўся ў арганізацыі, а таксама аб сітуацыях, якія ствараюць пагрозу для здароўя і жыцця яго або навакольных людзей. Кіруе: адміністрацыйнай камісіяй; камісіяй адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска па арганізацыі і правядзенні працэдур дзяржаўных закупак; экспертнай камісіяй; камісіяй па спісанні матэрыяльных каштоўнасцяў; рабочай групай па правядзенні маніторынгу выканання працоўнай дысцыпліны і прапускнога рэжыму ў арганізацыях Чыгуначнага раёна; добраахвотнай пажарнай дружынай і камісіяй па супрацьпажарнага стану адміністрацыі.
На перыяд часовай адсутнасці кіраўніка адміністрацыі, першага намесніка кіраўніка адміністрацыі, намеснікаў кіраўніка адміністрацыі і кіраўніка справамі адміністрацыі выкананне абавязкаў ускладаецца: кіраўніка адміністрацыі А.У. Сысоева – на першага намесніка кіраўніка адміністрацыі ; першага намесніка кіраўніка адміністрацыі - на намесніка кіраўніка адміністрацыі Ільмовіча А.Л.; намесніка кіраўніка адміністрацыі Ільмовіча А.Л. - на намесніка кіраўніка адміністрацыі Шарай А. У.; намесніка кіраўніка адміністрацыі Шарай А.У. - на намесніка кіраўніка адміністрацыі Ільмовіча А.Л.; кіраўніка справамі адміністрацыі Смолікавай М.У. - на начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай працы, па выкананні функцый працы з дакументамі "Для службовага карыстання" - на галоўнага спецыяліста аддзела арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай працы адміністрацыі, які мае кваліфікацыю юрыст. |