Рус Бел

Занятасць і сацыяльная абарона


Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.09.2019 № 345 “Аб сямейным капітале" ўнесены змяненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2014/12/09 № 572 "Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей" у частцы датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу, якія ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2020 года.

Датэрмінова (незалежна ад часу, які прайшоў з даты прызначэння сямейнага капіталу) сродкі сямейнага капіталу могуць быць выкарыстаны на:

будаўніцтва (рэканструкцыю)* або набыццё аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у шматкватэрных або блакіраваных жылых дамах, пагашэнне запазычанасці па крэдытах, прадастаўленых на гэтыя мэты, і выплату працэнтаў за карыстанне імі членам (членамі) сям'і, які знаходзіцца (якія знаходзяцца) на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў альбо які знаходзіўся (якія знаходзліся) на такім уліку на дату заключэння крэдытнага дагавора;

атрыманне на платнай аснове членам (членамі) сям'і вышэйшай адукацыі I ступені, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі;

атрыманне членам (членамі) сям'і наступных платных медыцынскіх паслуг, аказваемых арганізацыямі аховы здароўя:

прадастаўленне для медыцынскага прымянення іншых медыцынскіх вырабаў замест уключаных у Рэспубліканскі фармуляр медыцынскіх вырабаў пры выкананні складаных і высокатэхналагічных умяшанняў у кардыяхірургіі, нейрахірургіі, анкалогіі і (або) іншых лекавых сродкаў замест уключаных у Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў;

стаматалагічныя паслугі (пратэзаванне зубоў, дэнтальная імплантацыя з наступным пратэзаваннем, артадантычная карэкцыя прыкусу).

* Будаўніцтва (рэканструкцыя) у складзе арганізацый забудоўшчыкаў, па дагаворах стварэння аб'ектаў долевага будаўніцтва (пры ўмове, калі асобы ва ўстаноўленым парадку накіраваны на будаўніцтва (рэканструкцыю), падрадным альбо гаспадарчым спосабам.»