Рус Бел

Звароты грамадзян и юрыдычных асоб


Функцыі арганізацыі прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб ускладзены на сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб адміністрацыі (210001, г.Віцебск, вул.Касманаўтаў 3а)

Загадчык сектара-Сцяпанава Ірына Ігараўна, кабінет № 20, тэлефон 60 53 16).

Час прыёму:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00

выхадны-субота, нядзеля.

У выпадку адсутнасці загадчыка сектара прыём ва ўстаноўлены час ажыццяўляе галоўны спецыяліст сектара Сімакова Юлія Уладзіміраўна (кабінет № 10, тэлефон 60 25 52).

Тэлефон "гарачай лініі" адміністрацыі: 60 53 16, 60 25 52.

Час прыёму званкоў: панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00;

у пазарабочычас-званкі прымае дзяжурны адміністрацыі па тэл. 60-92-93

Папярэдні запіс на асабісты прыём да кіраўніцтва адміністрацыі ажыццяўляецца загадчык сектара па працы са зваротам грамадзян і юрыдычных асоб, галоўны спецыяліст сектара па працы са зваротам грамадзян і юрыдычных асоб у кабінетах № 20, 10 або па тэл. 60-53-16, 60-25-52

Кніга заўваг і прапаноў адміністрацыі знаходзіцца ў кабінеце № 16.

Адказны за вядзенне кнігі заўваг і прапаноў адміністрацыі – кіраўнік справамі Смолікава Марына Уладзіміраўна (кабінет № 14, тэл. 60 53 12), падчас яе адсутнасці - загадчык сектара па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Сцяпанава Ірына Ігараўна (кабінет № 20, тэл. 605316).

Патрабаванні, што прад'яўляюцца да зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (артыкул 12 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб"):

1. Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.

2. Пісьмовыя звароты грамадзян, за выключэннем названых у пункце 4, павінны ўтрымліваць:

найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або)месца працы (вучобы);

выклад сутнасці звароту;

асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

3. Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны ўтрымліваць:

найменне і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;

поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;

выклад сутнасці звароту;

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;

асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.

4. Заўвагі і (або) прапановы ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі заўваг і прапаноў, устаноўленай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

5. Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

6. Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

7. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, які пацвярджаюць гэтую інфармацыю .

Паважаныя заяўнікі!

Звяртаем ВАШУ УВАГУ!

З 02.01.2023 на падставе артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. N 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (рэд. ад 28.06.2022 са зменамі. і дапаўненнямі, якія ўступаюць у сілу з 02.01.202 электронныя звароты будуць падавацца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (звароты. бел).

Доступ да гэтай сістэмы будзе ажыццяўляцца бясплатна.

З правіламі падачы электронных зваротаў праз сістэму можна азнаёміцца тут.

СЛУЖБА "АДНО АКНО" адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска

Служба "адно акно" адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска створана на падставе Палажэння аб парадку стварэння і дзейнасці службы «адно акно», зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «Аб службе «адно акно», рашэннем адміністрацыі ад 16 лістапада 2018 года № 405 ««Аб службе «адно акно» адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска».

Служба "адно акно" адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебска створана на базе сектара па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб адміністрацыі (каб. № 10).

Адказная асоба:

Сімакова Юлія Уладзіміраўна, галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

кабінет № 10, Тэлефон 60 25 52,

на час яе адсутнасці - Гусакова Любоў Георгіеўна, галоўны спецыяліст сектара па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб,

кабінет № 8, Тэлефон 60 25 53

Графік прыёму зацікаўленых асоб:

панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца: 8.00-17.00, абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00

серада: 11.00-20.00 абедзенны перапынак з 13.00 да14. 00

кожная 1 і 3 субота месяца 9.00-13.00

выхадны дзень - нядзеля

Месца размяшчэння службы «адно акно»: г. Віцебск, вул. Касманаўтаў, д. 3А, кабінет № 10 на першым паверсе будынка адміністрацыі.

Непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці службы "адно акно" ў адміністрацыі ажыццяўляецца кіраўніком па справах адміністрацыі Смолікавай Марынай Уладзіміраўнай, а агульнае кіраўніцтва дзейнасцю работнікаў адміністрацыі, якія выконваюць функцыі службы "адно акно" – загадчык сектара па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Сцяпанава Ірына Ігараўна.

Грамадская прыёмная пры Адміністрацыі