Рус Бел

Грамадскія аб'яднанні


 

На тэрыторыі зарэгістраваны і пастаўлены на ўлік арганізацыйныя структуры грамадскіх аб'яднанняў і прафесійных саюзаў.
 
Самымі вялікімі па колькасці з'яўляюцца: прафсаюзы – 268 пярвічных арганізацый, Першамайская раённая арганізацыя ГА «БРСМ» г. Віцебска – 78 пярвічных арганізацый, Першамайская раённая арганізацыя РА ГА «Белая Русь» горада Віцебска – 64 пярвічныя арганізацыі, Першамайская (г. Віцебска) раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» – 55 пярвічных арганізацый.

Таксама ажыццяўляюць сваю дзейнасць: Першамайская раённая арганізацыя ветэранаў г. Віцебска Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Першамайская раённая арганізацыя ГА «Беларускі фонд міру», а таксама Першамайскае раённае аддзяленне г. Віцебска Беларускай партыі «Белая Русь», Першамайская раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі г. Віцебска, Першамайская раённая арганізацыя Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці г. Віцебска.