Рус Бел

Музеі Віцебска


Першы музей у Віцебску з'явіўся ў 1868 годзе пры губернскім статыстычным камітэце. У 1893 годзе па ініцыятыве археолага, этнографа, гісторыка Е.Р.Раманава і пры падтрымцы гісторыка А.П.Сапунова створаны царкоўна-археалагічны музей. Першы прыватны музей у Віцебску створаны вядомым калекцыянерам У.П.Фёдаравічам 1880-х гадах.

У 1918 створаны губернскі музей (сучасны Віцебскі абласны краязнаўчы музей). Аснову фондаў склалі зборы царкоўна-археалагічнага музея, калекцыя музея У.П.Фёдаравіча і нумізматычны збор А.Брадоўскага.

У наш час у горадзе два музеі абласнога падпарадкавання і тры музеі гарадскога падпарадкавання. 

Установа культуры «Віцебскі абласны краязнаўчы музей»(вул. Леніна, 36 тэл. +375-212 66 05 87, e-mail: vokm@rambler.ru).

Віцебскі абласны краязнаўчы музей размешчаны ў будынку былой гарадской ратушы. Сёння ў фондах музея захоўваецца больш за 160 тысяч экспанатаў. Сярод іх – матэрыялы археалагічных раскопаў, прыродазнаўчанавуковыя калекцыі, збор нумізматыкі, сфрагістыкі, парцаляну, зброі, вырабаў са шкла, берасцяная грамата. 

У складзе музея 3 філіялы:               

Філіял «Віцебскі мастацкі музей» (вул. Леніна, 32, тэл. +375-212 2619 29) размешчаны ў будынку былога Акруговага суда. У фондах музея захоўваюцца калекцыі абразоў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, печавых кафляў вытворчасці беларускіх заводаў, творащ вядомых рускіх, беларускіх, габрэйскіх майстроў жывапісу. 

Філіял «Музей гісторыі прыватнага калекцыявання» (пр-т Фрунзэ, 13, тэл. +375-212 60 15 12) знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада Віцебска, у будынку былой гарадской электрастанцыі. У аснову музея леглі прыватныя зборы калекцыянераў Віцебска ХIX-XX стст. У экспазіцыі курыльныя трубкі, зброя, археалагічныя знаходкі, гадзіннікі і шмат што іншае.

Філіял «Музей-сядзіба І.Е.Рэпіна «Здраўнёва» (размешчаны ў 16 км на поўнач ад Віцебска і ў 2 км ад трасы «Мінск-Санкт-Пецярбург»,  Віцебскі р-н, д. Койтово, тэл. +375-212 69 19 91) быў створаны ў 1988 г. Сярод найболей каштоўных экспанатаў, што захоўваюцца ў наш час у фондах абласнога краязнаўчага музея, - рэпінскія акварэлі, малюнкі, абразы, напісаныя для Слабадской царквы, а таксама сапраўдныя фатаграфіі, лісты, кнігі. 

 

Установа культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.Ф.Шмырова» (вул. Чэхава, 4, тэл: +375-212 26 31 68, e-mail: shmurev@yandex.by) быў адкрыты ў 1969 г. і мае 4 залы плошчай 216 кв. м. У фондах музея захоўваецца парадку 7 тысяч экспанатаў, сярод якіх дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы М.Ф.Шмырова, а таксама матэрыялы, што расказваюць аб баявых дзеяннях атрада «Бацькі Міная» і партызанскіх брыгад супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Суражскай зоне. У асобнай зале адноўлены працоўны пакой легендарнага партызанскага камандзіра. 

 

Установа культуры «Музей Марка Шагала ў Віцебску»(вул. Савецкая, 25, тэл./факс: +375-212 26-15-54; 26-13-68, e-mail:vitebsk.сhagall@gmail.com, сайт www.chagall.vitebsk.museum.by). У складзе музея Марка Шагала ў Віцебску знаходзяцца Дом-музей Марка Шагала і Арт-цэнтр Марка Шагала.   

Дом-музей Марка Шагала (вул. Пакроўская, 11, тэл. + 375-212 66-34-68) размяшчаецца на Пакроўскай вуліцы ў доме, які ў пачатку 1900-х гадоў пабудаваў бацька мастака. Тут Марк Шагал правеў свае юнацкія гады. Пра гэты перыяд сваей біяграфіі ен напісаў у аўтабіяграфічнай кнізе «Маё жыццё». Музей быў адчынены ў 1997 годзе. У ім прадстаўлены прадметы побыту рубяжа ХIХ-ХХ стагоддзяў, а таксама копіі архіўных дакументаў і прац мастака, якія распавядаюць пра гады жыцця Марка Шагала і сям’і яго бацькоў у Віцебску. 

Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25, тэл. +375-212 26-13-68) быў створаны ў 1992 годзе. Пастаянна праводзяцца выставы графічных работ Марка Шагала (літаграфіі, дрэварыты, афорты, акватынты). У калекцыі музея ёсць серыя ілюстрацый да паэмы Мікалая Гогаля "Мертвыя душы" (1923-1925), серыі каляровых літаграфій на тэму "Біблія", створаныя ў 1956 і 1960 гадах, цыкл каляровых літаграфій "12 каленаў Ізраіля" (1960) і іншыя работы Марка Шагала.

 

Установа культуры «Віцебскі гарадскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў» (вул. Воінаў-інтэрнацыяналістаў, 20 тэл. +375-212 37 79 72, 63 82 53).

У музеі дзейнічае сталая музейная экспазіцыя «Афганістан. Як гэта было: праблемы Вайны і Міру на фоне падзей 1979 – 1989 гг.», якая распавядае аб малавядомых войнах XX стагоддзя.

Музей складаецца з трох зал.  Першая зала распавядае аб культуру, побыт, традыцыі афганскага народа; пра гісторыю Афганістана; прычынах уводу савецкіх войскаў у гэту краіну; першых ахвярах неабвешчанай вайны. Другая зала прысвечана Віцебскай гвардзейскай 103 паветрана-дэсантавай дывізіі і 339 вайскова-транспартаваму авіяцыйнаму палку, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у ДРА. Таксама другая зала распавядае і аб іншыя падраздяленні абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў, што знаходзіліся ў Афганістане. Трэцяя зала – мемарыяльная, у ёй размешчаны фатаграфіі, асабістыя рэчы, дакументы, узнагароды загінулых і памерлых ад ран і хвароб выхадцаў Віцебшчыны.

У музеі пададзены экспанаты з багатай вайсковай гісторыяй, трафеі, прадметы афганскай культуры.

 

Установа кульутры “Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва» (ВЦСМ) быў створаны 1 лютага 1998 года (artvitebsk1998@gmail.com)

 ВЦСІ – гэта адкрытая прастора, створаная для развіцця сучаснага мастацтва розных кірункаў. У калекцыю ВЦСМ уваходзяць жывапіс, графіка, скульптура, фатаграфія сучасных аўтараў, якія ўяўляюць найновыя тэндэнцыі развіцця мастацтва.

У склад музея ўваходзяць філіялы:

Цэнтральная выставачная зала

210015, Г. ВІЦЕБСК, ВУЛ. ГЕНЕРАЛА БЕЛАБАРОДАВА, 5, ТЭЛ.: + 375 212 22 48 94. Час працы: 10.00 – 18.00. Выходны: панядзелак, аўторак.

Мастацкая галерэя спецыялізуецца на правядзенні выстаў сучасных аўтараў і творчых аб'яднанняў. Таксама праходзяць музычныя і літаратурныя вечары, адукацыйныя семінары і лекцыі, навуковыя канферэнцыі, кінапаказы, творчыя сустрэчы з мастакамі і майстар-класы. Прадугледжана экскурсійнае абслугоўванне і індывідуальнае наведванне.

Цэнтральная выставачная зала размешчана ў цэнтры горада – на вуліцы Генерала Белабародава.

Былая выставачная зала Віцебскага аддзялення Саюзу мастакоў Беларусі. Пасля перадачы Віцебскаму цэнтру сучаснага мастацтва стала працаваць як выставачная зала для зменных экспазіцый сучасных аўтараў і творчых аб’яднанняў.

Шмат якія праекты прысвечаны актуальным пытанням сучаснасці: культурным з'явам, юбілеям, значным падзеям мінулага і сучаснасці. Актыўна развіваецца міжнародны абмен выставамі. Працуюць вялікая і малая выставачныя залы, якія таксама выкарыстоўваюцца для правядзення гарадскіх імпрэз.

 

Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча

210015, Г. ВІЦЕБСК, ВУЛ. МАРКА ШАГАЛА, 5А

ТЭЛ.: +375 (0212) 68-01-25. Час працы: 10.00 – 18.00. Выходны: аўторак.

Музейразмешчаны ў асабняку, у якім у 1918 – 1923 гадах працавала Віцебскае народнае мастацкае вучылішча, заснаваная Маркам Шагалам. Будынак з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя.

Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча асвятляе гісторыю і культуру Віцебска ХIХ – ХХ стагоддзяў, расказвае аб такіх мастаках, як Марк ШАГАЛ, Казімір МАЛЕВІЧ, Эль ЛІСІЦКІ і шмат каго іншага, а таксама творчага аб’яднання УНОВІС («Сцвярджальнікі НОВАГА МАСТАЦТВА»). Музей абсталяваны мультымедыйным абсталяваннем, якое дазваляе пагрузіцца ў тэму рускага авангарда. Прадугледжана экскурсійнае абслугоўванне і індывідуальнае наведванне.

 

Арт-прастора «Талстога, 7»

210026, Г. ВІЦЕБСК, ВУЛ. ТОЎСТАГА, 7 ТЭЛ.: 8 (0212) 61-74-55

Час працы: 10.00 – 18.00. Выходны: панядзелак, аўторак.

Мастацкая галерэя спецыялізуецца на правядзенні выстаў сучасных аўтараў і творчых аб'яднанняў. Таксама праходзяць музычныя і літаратурныя вечары, адукацыйныя семінары і лекцыі, навуковыя канферэнцыі, кінапаказы, творчыя сустрэчы з мастакамі і майстар-класы. Прадугледжана экскурсійнае абслугоўванне і індывідуальнае наведванне.

Размешчана ў адным з старажытных будынкаў горада Віцебска. Дзесяць выставачных залаў аддадзены пад персанальныя праекты сучасных мастакоў эксперыментальнага кірунку. Дзее «Творчая студыя ВЦСМ» для дарослых. Праводзяцца майстар-класы, урокі музейнай педагогікі, тэатральныя пастаноўкі, кінапаказы, канцэрты і моладзевыя праекты. Працуе крама па продажы сувенірнай прадукцыі.

 

Выставачная зала

210023, Г. ВІЦЕБСК, ПР-Т ФРУНЗЭ, 11. ТЭЛ.: +375 0212 61-74-55

Час працы: 10.00 – 18.00. Выходны: панядзелак, аўторак.

Камерная выставачная зала прызначана для зменных выстаў сучасных аўтараў. Праводзяцца таксама навуковыя канферэнцыі, кінапаказы, сустрэчы з творчымі людзьмі, майстар-класы і ўрокі музейнай педагогікі. Працуе найстарэйшы ў Беларусі Віцебскі народны кінаклуб «Дыялог» пад кіраўніцтвам Сяргея МАТЫЛЁНКА. Па традыцыі з'яўляецца рэпетыцыйнай пляцоўкай Віцебскага моладзевага хору пад кіраўніцтвам Аляксандра РАУЗА. Прадугледжана экскурсійнае абслугоўванне і індывідуальнае наведванне.

Размешчаны ў цэнтры Віцебска ў рэканструяваным асабняку. Вядомы ў горадзе пад назвай «Музычная гасціная», бо на працягу шмат якіх гадоў тут выступалі музыканты розных жанраў. У наш час візітоўкай выставачнай залы з'яўляюцца камерныя экспазіцыі:жывапіс, графіка, фатаграфія. Традыцыйна эмацыйнае ўспрыманне экспазіцыі дапаўняе музычны акампанемент.