Рус Бел

Віцебскі заалагічны парк


Установа культуры «Віцебскі заалагічны парк» (вул. Я.Купалы, 17) быў заснаваны 30 сакавіка 1992 года на базе тэатра звяроў. Спачатку звяры месціліся на заднім двары будынка (дзе цяпер Віцебская духоўная семінарыя) на вуліцы Камісара Крылова, 7. У дадзены момант заапарк знаходзіцца на вуліцы Я. Купалы, 17. Частка жывёл (пераважна цеплалюбівых), а таксама рэптыліі знаходзяцца ў самым будынку. Іншыя – у адмысловых павільёнах і ў адкрытых вальерах.

Увогуле ў заапарку ўтрымваецца 71 від жывёл, з іх 30 відаў млекакормячых, 24 відаў птушак, 11 відаў рэптылій і рыб. 6 відаў жывёл занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Агульная колькасць жывёл 231 экземпляр.

У наш час працягваецца праца па пашырэнні экспазіцыі заапарка для наступнага перасоўвання ў мікрараён Білева.