Рус Бел

Сацыяльная сфера


У сістэму адукацыі Першамайскага раёна ўваходзяць 18 сярэдніх школ, 4 гімназіі, спецыяльная школа-інтэрнат, 42 установы дашкольнай адукацыі, з якіх 3 з'яўляюцца цэнтрамі развіцця дзіцяці. З 1 верасня 2022 г. ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна навучаецца 21560 навучэнцаў, установы дашкольнай адукацыі наведвае 7431 дзяцей.

Дзейнасць аддзела і ўстаноў адукацыі раёна накіравана на ўмацаванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, забеспячэнне бяспечных і здароўезберагальных умоў, даступнасці і павышэння якасці адукацыйнага працэсу, выніковасці выхаваўчай і ідэалагічнай работы, павышэнне эканамічнай эфектыўнасці дзейнасці ўстаноў адукацыі, удасканаленне прафарыентацыйнай работы, павышэнне кваліфікацыйнага ўзроўню педагагічных кадраў.

Сетка ўстаноў дашкольнай адукацыі раёна забяспечвае запыты сям'і, ахоп дзяцей ад 3 да 6 гадоў установамі дашкольнай адукацыі складае 100%. Доля выхавальнікаў дашкольнай адукацыі, якія маюць вышэйшую адукацыю па кірунку «педагогіка дзяцінства», складае 73,2% вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі – 64,8 %. 100% устаноў дашкольнай адукацыі раёна забяспечаны аўтаматызаванай сістэмай па ўліку і кантролі за якасцю харчавання. У кожнай установе рэалізуюцца комплексныя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей дашкольнага ўзросту. Вынікам правадзімай работы з'яўляецца захаванне ўстойлівай тэндэнцыі зніжэння ўзроўню захворвання.

Для развіцця творчага патэнцыялу выхаванцаў ва ўстановах адукацыі арганізавана праца груп па інтарэсам.

Па выніках дыстанцыйнага конкурсу з міжнародным удзелам «лепшы сайт установы адукацыі» узнагароджаны дыпломам II ступені Яслі-сад № 102 г. Віцебска. У красавіку 2022 года Яслі-сад № 102 занесена на Дошку гонару Першамайскага раёна горада Віцебска як пераможца спаборніцтва сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы адукацыі за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця.

У сакавіку 2022 года ДУА «Яслі-сад № 110 г. Віцебска» узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выніках работы сістэмы адукацыі ў намінацыі «Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі» і сімвалам якасці «Лепшы ў адукацыі».

Сістэма агульнай сярэдняй адукацыі раёна дазваляе задавальняць адукацыйныя запыты дзяцей і іх бацькоў.

У 2022/2023 навучальным годзе профільнае навучанне арганізавана ва ўсіх 22 установах агульнай сярэдняй адукацыі, у гімназіі № 5 і сярэдняй школе № 45 - 4 групы педагагічнай накіраванасці.

Навучэнцы класаў (груп) аграрнай накіраванасці сярэдніх школ №№ 14, 16, 18, 19, 24, 35, 38, 43, 47 паглыблена вывучаюць біялогію, хімію, а таксама наведваюць факультатыўныя заняткі «Уводзіны ў аграрныя прафесіі». Асаблівасцю гэтых заняткаў з'яўляецца іх арыентаванасць на свядомы выбар прафесій сельскагаспадарчага профілю, фарміраванне ўяўлення аб будучай працоўнай дзейнасці.

Спартыўныя класы адкрыты на базе сярэдніх школ № 18, 25, 31.

Адукацыйны працэс ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляе 1396 педагогаў, з якіх маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі 77,1%, 12 настаўнікаў – кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст».

У 2021/2022 навучальным годзе ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах 30 навучэнцаў Першамайскага раёна сталі пераможцамі.

У 2022/2023 навучальным годзе ў трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах 120 навучэнцаў Першамайскага раёна сталі пераможцамі і працягваюць рыхтавацца да ўдзелу ў заключным этапе алімпіяды.

Па выніках заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу школьных праектаў па энергаэфектыўнасці «Энергамарафон» сярэднія школы № 12, 18, 23 і гімназія № 5 сталі пераможцамі. Віцебскім абласным упраўленнем па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў былі выдзелены сродкі рэспубліканскага бюджэту на рэалізацыю энергазберагальных мерапрыемстваў у памеры 220 тысяч рублёў. Прадстаўнікі сярэдняй школы № 12 і яслі-сада № 111 на пляцоўцы «Мінск-Арэна» прэзентавалі інавацыйныя ідэі адукацыйнага праекта «Экаленд» на міжнародным форуме ТІБО-2022, а ў ліпені на X Міжнародным эканамічным форуме «Інавацыі. Інвестыцыя. Перспектыва».

За высокія вынікі працы сярэдняя школа № 12 г. Віцебска імя Л.Н.Філіпенка занесена на абласную Дошку гонару. Сярэдняя школа № 45 г. Віцебска імя У.Ф.Маргелава занесена на раённую Дошку гонару, заняла 1 месца ў горадзе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве.

На XVII міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы пераможцамі сталі навучэнцы гімназіі № 8: Балюконіс Цімафей, Гнедзько Дар'я, Рубіш Артур (настаўнік – Лакціна Вераніка Паўлаўна), Цяпкоў Арцём, Акунёў Даніла, Самахвалаў Аляксандр (трэнер – Волкаў Міхаіл Мікалаевіч), Барынін Максім (настаўнік – Маруцько Алена Аляксандраўна). На 11 Еўрапейскай алімпіядзе па матэматыцы для дзяўчат, навучэнка гімназіі № 8 Грэцкая Вера пад кіраўніцтвам Волкава М. М. заваявала бронзавы медаль. На VII Еўрапейскай геаграфічнай алімпіядзе (EGEO-2022) Прусакоў Арцём узнагароджаны сярэбраным медалём (настаўнік – Яхнавец Г.Л.).

На міжнароднай алімпіядзе школьнікаў ISIJ па інфарматыцы (Таджыкістан) Казлова Анастасія, Рубіш Артур, Сабаленка Андрэй пад кіраўніцтвам настаўніка гімназіі № 8 г. Віцебска Лакціной В.П заваявалі тры залатыя медалі ў асабістым першынстве, а таксама залаты і сярэбраны медалі ў камандным першынстве.

Навучэнцы 1-11 класаў займаюцца даследчай дзейнасцю. У кожнай установе агульнай сярэдняй адукацыі арганізаваны і актыўна працуюць навуковыя таварыствы навучэнцаў. Штогод праводзяцца раённыя конкурсы работ даследчага характару па прадметах фізіка-матэматычнага, гуманітарнага і прыродазнаўчанавуковага цыклаў. 

Вялікая ўвага ў раёне надаецца адукацыі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, у тым ліку ва ўмовах інклюзіўнай адукацыйнай прасторы на ўзроўні як дашкольнай, так і агульнай сярэдняй адукацыі.

На тэрыторыі Першамайскага раёна г. Віцебска знаходзяцца:

УА «Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава»

УА «Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў»

УА»Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву"

УА «Віцебскі дзяржаўны каледж электратэхнікі»

Культурна-асветніцкую працу ў раёне праводзяць 10 бібліятэк, музей воінаў-інтэрнацыяналістаў, выставачная зала «цэнтр сучаснага мастацтва», Дзяржаўная ўстанова «культурна-дзелавы цэнтр «Першамайскі»,
ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 1 г.Віцебска», ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 3 г. Віцебска «Маладзік», ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 5 г. Віцебска».

Для арганізацыі і правядзення фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай работы раён мае 411 фізкультурна-спартыўных збудаванняў: спартыўныя ядры, Цэнтр па скачках на батуце, спартыўная ўстанова «Віцебскі хакейны клуб», лёгкаатлетычны манеж, спартыўныя залы, прыстасаваныя памяшканні для заняткаў фізічнай культурай, плавальныя басейны, стралковыя ціры і іншыя спартыўныя збудаванні.

Установы фізічнай культуры і спорту на тэрыторыі раёна:

Найменне арганізацыі

Адрас

Віды спорту (узрост набору ў групы пачатковай падрыхтоўкі), якія аказваюцца паслугі

Установа адукацыі «Віцебскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву»

вул. Шмырова, 44

Дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту: падрыхтоўка спартыўнага рэзерву і спартсменаў высокага класа з атрыманнем сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Спартыўная ўстанова «Віцебскі хакейны клуб»

пр-т Будаўнікоў,
д. 23

Хакей з шайбай, пракат і продаж спартыўнага інвентара, масавае катанне на каньках, кафэ, зала атлетычнай гімнастыкі, віды аэробікі

Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа па зімовых відах спорту спартыўнай установы «Віцебскі хакейны клуб»

пр-т Будаўнікоў,
д. 23

Хакей з шайбай (з 6 гадоў)

Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву спартыўнай установы «Футбольны клуб «Віцебск»

пр-т Чарняхоўскага, д. 23, пакой. 1

Футбол (з 7 гадоў)

Вучэбна-спартыўная ўстанова «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Камсамолец» г. Віцебска

вул. М. Горкага,                              д. 13, парк                   30-годдзя ВЛКСМ

Таэквандо, бокс, цяжкая атлетыка (з 10 гадоў), воднае пола, футбол                 (з 8 гадоў), гульнявая зала, саўна, зала атлетычнай гімнастыкі, абанементнае плаванне (усе ўзроставыя катэгорыі насельніцтва), групы па навучанні плаванню, віды аэробікі

Дзяржаўная ўстанова фізічнай культуры
і спорту «Віцебскі абласны клуб па гульнявых відах спорту». Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву

пр-т Перамогі,     д. 3

Баскетбол, валейбол, гандбол

(з 9 гадоў); тэніс, настольны тэніс, шашкі, шахматы (з 6-7 гадоў), абанементнае плаванне (усе ўзроставыя катэгорыі насельніцтва), саўна, віды аэробікі, аквааэробіка, трэнажорная зала.

 

Працуе цырульня, кабінет лазернай медыцыны

Дзяржаўная навучальна-спартыўная ўстанова «Віцебская спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 1»

пр-т Перамогі,     д. 1А

Гімнастыка спартыўная (з 5-6 гадоў), гімнастыка мастацкая (з 5-6 гадоў), скачкі на батуце (з 6 гадоў)

Басейны

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Віцебска імя В.З.Харужай»

пр-т Маскоўскі, д. 15

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 47 г. Віцебска імя Я.Ф.Іваноўскага»

вул. Багатырова, 17

Дзяржаўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Віцебскі абласны клуб па гульнявых відах спорту»

пр-т Перамогі, д. 3

Вучэбна-спартыўная ўстанова «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Камсамолец» г. Віцебска

вул. М.Горкага, 13, парк
30-годдзя ВЛКСМ

Медыцынскую дапамогу насельніцтву раёна аказваюць:

ГУАЗ «Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка»

філіял № 2 ГУАЗ «Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка» – гарадская паліклініка № 2;

філіял № 3 ГУАЗ «Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка» – гарадская паліклініка № 3

філіял № 2 «Стаматалагічная паліклініка» УАЗ «Віцебскі абласны клінічны стаматалагічны цэнтр»;

УАЗ «Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр»;

УАЗ «Віцебскі абласны дзіцячы клінічны цэнтр» – дзіцячая паліклініка № 5;

УАЗ «Віцебская абласная клінічная бальніца»;

УАЗ «Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер»;

УАЗ «Віцебскі гарадскі спецыялізаваны дом дзіцяці»;

УАЗ «Віцебскі абласны клінічны радзільны дом»;

УАЗ «Віцебскі гарадскі клінічны радзільны дом № 2»;

УАЗ «Віцебскі абласны клінічны спецыялізаваны цэнтр».

На тэрыторыі Першамайскага раёна г. Віцебска зарэгістравана і ажыццяўляюць сваю дзейнасць 28 рэлігійных абшчын: 14 – Беларускай Праваслаўнай Царквы (у тым ліку Свята-Троіцкі Маркаў мужчынскі манастыр і братэрства ў гонар Святога вялікапакутніка Дзімітрыя Салунскага Віцебскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы), 5 – Рымска-Каталіцкай Царквы (у тым ліку дабрачынная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь),2 – Евангелічна-Лютэранскай Царквы, 3 – адвентыстаў сёмага дня,2 – Хрысціян Веры Евангельскай,  1 – Евангельскіх Хрысціян баптыстаў, 1 – Армянскай Апостальскай Царквы.