Рус Бел

Установы клубнага тыпу


Дзяржаўная установа “Цэнтр культуры “Віцебск” – унікальная ўстанова з багатай гісторыяй. Да 70-гадовага юбілею Цэнтра культуры з 18 па 22 студзеня быў запісаны і паказаны на тэлеканалах “Віцебск” і “Беларусь-4” цыкл перадач аб гісторыі развіцця і сённяшняй дзейнасці ўстановы (https://www.youtube.com/playlist?list=PLSY7Gkbv4te-SQ-anzzEd-VS0UaikUqk-).

Сёння Цэнтр культуры з’яўляецца буйнейшым еўрапейскім фестывальным цэнтрам, вядучай у Рэспубліцы Беларусь установай  культуры ў галіне арганізацыі фестывальнай, канцэртнай дзейнасці, а таксама мерапрыемстваў сацыяльна-культурнага напрамку.

У склад Цэнтра культуры ўваходзіць 7 філіялаў і структурных падраздзяленняў: Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, канцэртны зал “Віцебск”, Летні амфітэатр, выставачная зала “Духаўскі круглік”, Цэнтр нацыянальных культур, комплекс культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі (парк Мазурына), Інтэрнэт-цэнтр і анлайн-магазін падарункаў і мастацкіх тавараў BazArt.deal.by.

Сёння ва ўстанове працуе 32 калектывы, у якіх займаецца 1115 чалавек, з іх 12 калектываў працуе на платнай аснове. Званне “заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” маюць 3 калектывы, найменне “узорны аматарскі калектыў” – 4 і “народны аматарскі калектыў” – 11 калектываў.

Адміністрацыя Дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры “Віцебск” вул. Маякоўскага, 1 т.:(+375-212) 67-44-37; (+375-212) т/факс 67-49-40; E-mail: festival@gck.by. Адміністрацыя займае дзве забудовы па вул. Маякоўскага, 1 і 3, якія з’яўляюцца помнікамі архітэктуры XIXстагоддзя. Тут знаходзяцца 2 залы: камерная – 120 месцаў, глядзельная – 180 месцаў, канферэнцзал – 20 месцаў.

Дырэкцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” вул. Маякоўскага, 1 т.: (+375-212) 67-44-37; (+375-212) т/факс 67-49-40; E-mail: festival@gck.by

Канцэртная зала “Віцебск” парк Фрунзэ, 1 т.: (+375-212) 67-39-58; 66-30-40. У канцэртнай зале “Віцебск” знаходзіцца самая буйная крытая сцэнічная пляцоўка нашага горада. Вялікая зала разлічана на 1034 пасадачных месца. Круглая зала змяшчае да 500 чалавек адначасова, малая зала разлічана на 150 глядацкіх месцаў.

Канцэртная зала “Віцебск” уяўляе сабой комплекс аб’ектаў для правядзення канцэртаў, спектакляў, культурных і сацыяльных мерапрыемстваў разнастайнага маштабу і сацыяльна-узроставага напрамку. У прасторных фае канцэртнай залы праходзяць выставы сучаснага мастацтва, фотавыставы разнастайнай тэматыкі, прамысловыя, таварна-сыравінныя выставы, гандлёвыя кірмашы.    Таксама канцэртная зала “Віцебск” падыходзіць для правядзення комплексных мерапрыемстваў любой цяжкасці, якія могуць ўключаць у сябе канцэрт, выставы, фуршэт і інш. Падрабязней азнаёміцца з парадкам арганізацыі мерапрыемстваў і арэндай памяшканняў можна на афіцыйным сайце ўстановы www.gck.byці па спасылцы https://www.gck.by/category/organizatciia-meropriiatii.

Штодзённа ў канцэртнай зале праходзяць заняткі  калектываў мастацкай самадзейнасці Цэнтра культуры.

Летні амфітэатр пр. Фрунзэ, 13а т.: (+375-212) 63-62-32; 63-62-64. Унікальны архітэктурны комплекс, які ўключае ў сябе Летні амфітэатр,артыстычныя памяшканні (15 грымёрных пакояў, з якіх 3 – vip), кафэ “Маэстра”, выставачная зала “Духаўскі круглік”, Плошча зорак, культурна-спартыўны комплекс (5 490,9 м2), скейт-парк, інтэрактыўны цэнтр жывой гісторыі “Варгенторн”. Буйнейшая адкрытая канцэртная пляцоўка ў Еўропе, эксклюзіўная сцэна Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Сцэнічная прастора трансфарміруецца пад мерапрыемства любога фармату: канцэрты, спектаклі, пастановачныя шоў, інтэрактыўныя прадстаўленні, тэлевізійныя праекты. Актуальнае светавое і гукавое тэхнічнае абсталяванне забяспечвае прафесійны ўзровень правядзення.

Адкрытая пляцоўка культурна-спартыўнага комплекса выкарыстоўваецца для правядзення міжнародных форумаў, спартыўных і культурных акцый, прамысловых выстаў і моладзевых забаўляльных праграм.

23 кастрычніка 2021 года ў культурна-спартыўным комплексе Летняга амфітэатра адбылося адкрыццё інтэрактыўнага цэнтра жывой гісторыі “Варгенторн”. У памяшканні размяшчаецца экспазіцыя, прысвечаная матэрыяльнай культуры і быту ранняга Сярэднявечча; славян, балтаў, скандынаваў, вікінгаў, варагаў; старадаўнім тэхналогіям вырабу інструментаў, адзення, воінскага рыштунку і ўзбраення вікінгаў. Таксама там створаны майстэрні: гарбарная, сталярная, слясарная і ювелірная, – дзе можна правадзіць майстар-класы па папярэднім запісе.

Інтэрнэт-цэнтр вул. Маякоўскага, 3 т.: (+375-212) 66-20-90. У Інтэрнэт-цэнтры наведвальнікі маюць магчымасць скарыстацца камп’ютэрамі з выхадам у Інтэрнэт, адсканіраваць і адправіць дакумент па электроннай пошце. Таксама прадстаўлены шырокі спектр офісных паслуг, дыяпазон якіх увесь час пашыраецца, ажыццяўляецца продаж мастацкіх і канцылярскіх тавараў, сувенірнай прадукцыі, носьбітаў аўдыё- і відэаінфармацыі. Жыхары і госці горада могуць набыць карціны, магніты з відамі Віцебска, ручнікі ручной работы.

          На базе Інтэрнэт-цэнтра працуе анлайн-магазін падарункаў і мастацкіх тавараў BazArt.deal.by.

У магазіне багаты асартымент паслуг і тавараў: паліграфія і дызайн, падарункі і ўпрыгожванні, друк на сувенірах, мастацкія тавары, камп’ютарныя аксэсуары, канцылярскія тавары, афіцыйная прадукцыя Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, сувеніры з нацыянальнай беларускай сімволікай. У інтэрнэт-магазіне прадстаўлены вырабы Хэнд Мэйд. Пакупніком інтэрнэт-магазіна можа стаць любы жыхар Беларусі, ажыццяўляецца дастаўка поштай па ўсёй краіне.

Выставачная зала“Духаўскі круглік” пр. Фрунзе, 13А/ 1 т.: (+375-212) 48-04-38. Адкрыта ў ліпені 2007 года. Сучасная забудова выставачнай залы – мастацкая рэканструкцыя башні XIV ст. Башня ўваходзіла ўкомплекс будынкаў Ніжняга замка, збудаванага ў 1330-1351 гг.

На першым узроўні знаходзіцца ніжняя частка падмурка мураванай вежы XIV ст. і рэшткі абарончых сцен.

На другім узроўні размяшчаецца план горада Віцебска, вядомы па “Вялікім чарцяжы 1664 года”. Выявы веж, храмаў, будынкаў старажытнага горада ў спалучэнні з чорна-белымі і каляровымі фотаздымкамі відаў горада канца XIX - пач. XX стст. дазваляюць прасякнуць атмасферай старога Віцебска і адчуць сувязь з сучасным горадам.

Экспазіцыя трэцяга і чацвёртага ўзроўняў прысвечана гісторыі Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” і ўключае ў сябе серыі фотаздымкаў розных гадоў і тэматыкі, узнагароды пераможцаў міжнародных конкурсаў выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск”, узнагароды самога фестывалю, знакавыя рэчы для гасцей і ўдзельнікаў свята мастацтваў, сувенірную прадукцыю з сімволікай фестывалю розных гадоў.

На пятым узроўні знаходзіцца назіральная пляцоўка, з якой адкрываецца панарама старажытнага і маладога Віцебска.

З нязменным поспехам у Кругліку праходзяць творчыя сустрэчы з цікавымі людзьмі, прэзентацыі розных выданняў, літаратурныя конкурсы і камерныя канцэрты, выставы мастакоў і фатографаў.

Цэнтр нацыянальных культур парк Фрунзэ, 1 т.: (+375-212) 67-34-86. Цэнтр створаны ў снежні 2003 года. Цэнтр нацыянальных культур з’яўляецца платформай для дыялога культур, садзейнічае найбольш дэмакратычным адносінам паміж дзяржаўнымі структурамі і няўрадавымі грамадскімі арганізацыямі ў сферы культуры, што садзейнічае фарміраванню грамадзянскай супольнасці.

Цэнтр нацыянальных культур арганізуе і праводзіць шэраг мерапрыемстваў – выставы, канцэрты, конкурсы, дабрачынныя праграмы для студэнтаў, круглыя сталы, святы і г.д., супрацоўнічае з Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур.

Актыўна ўдзельнічае ў праграмах Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур і інш.

Комплекс культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі (парк Мазурына) вул. Мазурынская, 1 т.: (+375-212) 56-23-76. З’явіўся ў 1946 годзе на месцы былога сяла Мазурына намаганнямі воінаў-дэсантнікаў Віцебскага гарнізона. Да 1976 года называўся паркам Мазурына, потым быў пераіменаваны ў парк імя Савецкай Арміі. У 2007 годзе афіцыйна прызнаны структурным падраздзяленнем Дзяржаўнай установы “Цэнтр культуры “Віцебск”. У 2010 годзе пераіменаваны ў комплекс культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі.

Комплекс з’яўляецца месцам масавага адпачынку гараджан. У вясенне-летні сезон у парку працуе комплекс атракцыёнаў для дзяцей і дарослых: “Рускія арэлі”, “Званок”, “Батутны комплекс “Трамплін-Павук”, “Сонейка”, “Салют”, “Мульцяшкі”.

З 2008 года актыўна развіваюцца паслугі пракату спортінвентару для актыўных забаў. У вясенне-летні сезон гэта ролікавыя канькі, скейтборд, веласіпеды для розных узростаў і інш. Супрацоўнікі імкнуцца ўкараняць у жыццё новыя віды паслуг для стварэння камфорту і зручнасці гараджан. У зімовы час, пры наяўнасці ўмоў надвор’я ў ККМА ім. Савецкай Арміі працуе пракат спортінвентару (адпаведна сезону), таксама наведвальнікі могуць набыць гарбату, каву, ахаладжальныя напоі і прысмакі, арэндаваць більярд, пляцоўку з мангалам і шампурамі для сямейнага адпачынку. Тут жа можна набыць сувенірную прадукцыю.

Самая актуальная інфармацыя пра праекты і філіялы Цэнтра культуры “Віцебск” @gck.vitebsk даступна ў сацыяльнах сетках Instagram, Вконтакте, OK.ru, Facebook, а таксама на www.gck.by.

Дзяржаўная ўстанова “Культурна-гістарычны комплекс “Залатое кола горада Віцебска “Дзвіна”: вул. Чайкоўскага, 3, 5, 14 т.: (+375-212) 67-00-38, 66-35-72. Дзяржаўная ўстанова “Культурна-гістарычны комплекс  “Залатое кола горада Віцебска “Дзвіна” з’яўляецца культурна-асветнай установай клубнага тыпу, дзейнасць якога накіравана на ўдасканаленне работы па арганізацыі вольнага часу насельніцтва, захаванне і развіццё культурна-гістарычнай спадчыны горада Віцебска, прапаганду лепшых дасягненняў народных рамёстваў і мастацтваў. Створана ў 2011 годзе на базе Цэнтра народных рамёстваў і мастацтваў “Дзвіна”.

Будынкі культурна – гістарычнага комплексу з’яўляюцца помнікамі архітэктуры XVIII і XIX стагоддзяў і знаходзяцца ў рэканструяваных будынках былых “саляных складоў”, размешчаных у гістарычнай частцы горада Віцебска – “Задзвінне”, у адным з маляўнічых месцаў горада Віцебска на правым беразе ракі Заходняя Дзвіна. Разам з комплексам адноўленага храма Звеставання, размешчанага на левым беразе ракі, яны з’яўляюцца акцэнтамі старажытнай гісторыі Віцебска.

Галоўнай задачай установы з’яўляецца прыцягненне да традыцыйнага мастацтва шырокіх мас насельніцтва, асабліва дзяцей і моладзі. З гэтай мэтай ва ўстанове працуюць 32 клубныя фармаванні, з іх 6 для дзяцей, 5 з найменнем “народны аматарскі калектыў”.

Вялікая ўвага надаецца працы па адраджэнні традыцыйных рамёстваў (праводзяцца майстар-класы па 40 найменнях).

Традыцыйна на тэрыторыі культурна-гістарычнага комплексу праводзіцца шэраг мерапрыемстваў па адраджэнні культурных традыцый, народных святаў, якія жыхары горада і госці маюць магчымасць наведаць паасобку і сем’ямі: выставы, свята народнага календара, кірмашы народных рамёстваў, канцэртныя праграмы і вечары адпачынку, прысвечаныя святочным датам, экскурсіі і інш.

У выставачных залах комплексу праходзяць зменныя выставы дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва. На падворку комплексу ў «Этна-хатцы» змешчана экспазіцыя прадметаў побыту беларусаў канца19 – пачатку 20 стагоддзяў.

З 2008 года візітнай карткай комплексу з’яўляецца кірмаш народных рамёстваў і мастацтваў “Задзвінскі кірмаш” падчас правядзення Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, які праходзіць на тэрыторыі комплексу і прылеглых вуліцах Чайкоўскага і Ільінскага.

Кафэ “Задзвінне”, размешчанае на тэрыторыі культурна-гістарычнага комплексу, прапануе традыцыйную беларускую кухню.

         Філіял салон-крама народных промыслаў “Фэст” знаходзіцца па адрасе: вул. Суворава, 3, тэл. 36-90-25.  Тут можна набыць сувенірную прадукцыю, вырабы майстроў Віцебскага рэгіёну, працы лепшых віцебскіх мастакоў.

e-mail: cnrii@zolotoe.by, сайт: zolotoe.by, групы ў сац.сетках: instagram.com/zolotoe.dvina,

vk.com/dvina_vitebsk.                                 

Дзяржаўная ўстанова «Культурна-дзелавы цэнтр «Першамайскі» (вул. М. Горкага, 120 тэл. (+375-212) 36-99-22, 36-99-11). У склад цэнтра ўваходзяць: метадычны кабінет, канцэртная зала на 271 пасадачных месцаў, канцэртная зала на 130 пасадачных месцаў, кабинеты гуртковай працы, выставачная зала, харэаграфічная зала, дзіцячая бібліятэка імя Я.Коласа. Культурна-дзелавы цэнтр «Першамайскі» займаецца арганізацыяй вольнага часу насельніцтва.

Адной з асноўных функцый відаў дзейнасці цэнтра з'яўляецца стварэнне і арганізацыя працы самадзейных калектываў, студый і кружкоў мастацкай самадзейнасці, аматарскіх а’бяднанняў і клубаў па інтарэсах, іншых клубных фарміраванняў.

У цэнтры працуюць 22 клубных фарміраванняў, з іх 14 – для дзяцей.

 

 

Дзяржаўная ўстанова ”Палац культуры ”Руба“

Зала для гледачоў плошчай 442 м.кв. разлічана на 420 пасадачных месц. Зала для гледачоў аснашчана камплектам гукаўзмацняльнай і светлавой апаратуры.

Асноўнымі накірункамі дзейнасці Палаца культуры з'яўляюцца: стварэнне ўмоў для забаўляльнай дзейнасці; развіццё аматарскай мастацкай творчасці і клубаў па інтарэсах; арганізацыя свят народнага календара, абрадаў, масавых гулянняў і вольнага часу моладзі; правядзенне канцэртаў, спектакляў і іншых тэатральна-відовішчных і выставачных мерапрыемстваў, у тым ліку з удзелам прафесійных калектываў.