Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
У адміністрацыі
Першамайскага раёна г. Віцебска работу са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
вядзе аддзел юрыдычны, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска.
Адрас: 210002 г. Віцебск,
вул. 1-я Пралетарская, 14, кабінеты № 301, 302.
Парадак разгляду зваротаў
грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, падачы
і разгляду электронных зваротаў, вядзення справаводства па зваротах, а таксама
пытанні арганізацыі асабістага прыёму грамадзян вызначаны:
• Законам Рэспублікі
Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;
• Указам Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2007 № 498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са
зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб";
• Палажэннем аб парадку
вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных
органах, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў, зацверджаным
пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2011 № 1786.
Грамадзяне Рэспублікі
Беларусь рэалізуюць права на зварот шляхам падачы (унясення):
пісьмовых (за выключэннем
заўваг і (або) прапаноў, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў) і вусных
зваротаў у арганізацыі;
электронных зваротаў у
дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі.
Юрыдычныя асобы Рэспублікі
Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі рэалізуюць права на зварот шляхам
падачы:
пісьмовых (за выключэннем
заўваг і (або) прапаноў, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў) і вусных
зваротаў у арганізацыі;
электронных зваротаў у
дзяржаўныя органы ды іншыя дзяржаўныя арганізацыі.
Замежныя грамадзяне і асобы
без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь,
прадстаўніцтвы замежных арганізацый карыстаюцца правам на зварот нароўні з
грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, калі
іншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі і міжнароднымі
дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
Адрас для накіравання
пісьмовых зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў,
юрыдычных асоб (іх прадстаўнікоў): 210002, г. Віцебск, вул. 1-я Пралетарская,
д. 14.
Паважаныя заяўнікі!
Звяртаем вашу ўвагу!
З 02.01.2023 на падставе
артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. N 300-З "Аб
зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (рэд. ад 28.06.2022 са зменамі. і
дапаўненнямі, якія ўступаюць у сілу з 02.01.202 электронныя звароты будуць
падавацца пры дапамозе дзяржаўнай адзінай рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы
ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (звароты. бел).
З правіламі падачы
электронных зваротаў праз сістэму можна азнаёміцца тут.
Тэлефоны аддзела:
начальнік Піменава Вікторыя
Віктараўна (каб. № 302) тэлефон 64 34 15
галоўны спецыяліст (па
рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб) Генісева Наталля Уладзіміраўна
каб. № 301, тэлефон 64 34 12.
галоўныя спецыялісты
(служба «адно акно») Дробыш Вольга Мікалаеўна, Шчасная Кацярына Георгіеўна,
тэлефон 64 34 25;
Рэжым працы аддзела:
Начальнік аддзела Піменава
Вікторыя Віктараўна (каб. № 302) тэлефон 64 34 15:
панядзелак-пятніца 8.00 -
17.00 абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадны дзень - субота, нядзеля
Асабісты прыём: кожная
серада 8.00- 13.00
Галоўны спецыяліст (па
рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб) Генісева Наталля Уладзіміраўна
(каб. № 301) тэлефон 64 34 12:
панядзелак-пятніца 8.00 -
17.00 абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00, выхадны дэень - субота, нядзеля.
У адміністрацыі
Першамайскага раёна г. Віцебска працуе тэлефон «гарачай лініі» па пытаннях
даведачна-кансультацыйнага характару, якія ўваходзяць у кампетэнцыю
адміністрацыі, час працы: штодзень з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 21.00, тэлефон:
64 34 04.
Папярэдні запіс на асабісты
прыём да кіраўніцтва адміністрацыі здзяйсняе: сакратар прыёмнай кіраўніка, каб.
402, ці па тэл. 64 33 73 штодзень у працоўныя дні з 8.00 да 17.00, абедзенны
перапынак з 13.00 да 14.00.
Найменне і месца
знаходжання вышэйстаячага органа
Віцебскі гарадскі выканаўчы
камітэт (г. Віцебск, вул. Леніна, 32).
Рэжым працы: панядзелак -
пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.