Рус Бел

Агульная інфармацыя аб службе "адно акно"


 Служба «адно акно»  

Служба "адно акно" адміністрацыі створана ў адпаведнасці з Положением о порядке создания и деятельности службы «одно окно», зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202 «О службе «одно окно» на базе аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб адміністрацыі з прыцягненнем работнікаў дзяржаўных арганізацый, накіраваных у службу на падставе грамадзянска-прававых дагавораў.  

Асноўныя задачы службы "адно акно": забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур; аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур; забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;выдача адміністрацыйных рашэнняў. 

Месца размяшчэння службы "адно акно":  на першым паверсе будынка адміністрацыі па вул. 1-я Пралетарская, 14. 
Спецыялісты службы "адно акно": Дробыш Вольга Мікалаеўна, Шчасная  Кацярына Георгіеўна, тэл. 64 34 25 
Сяменава Алена Мікалаеуна, тэл. 64 33 74 (пытанні сферы адукацыі) 
Лярская Аксана Уладзімріауна, Чумакова Вольга Мікалаеуна тэл. 64 33 74 (пытанні сферы сацыяльнай абароны).         

Іншыя спецыялісты, якія прымаюць дакументы па адміністрацыйных працэдурах на альтэрнатыўнай аснове: спецыялісты ДУ "ТЦСАН Першамайскага раёна г. Віцебска", вул. 1-я Пралетарская, 20, тэл. 37 12 29 (па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання, апекі над паўналетнімі недзеяздольнымі грамадзянамі) Спецыяліст ДП «ЖРЭТ г. Віцебска», вул. 1-я Пралетарская, 18, Леаненка Ларыса Анатольеўна (па пытаннях перапланіровак жылых памяшканняў) тэл. 36 99 19/     
                   
Графік прыёму зацікаўленых асоб у службе "адно акно":
панядзелак, чацвер, пятніца: 8.00 - 17.00;
аўторак, серада: 11.00 - 20.00,
кожная 1 і 3 субота месяца 9.00 - 13.00,
выхадны дзень - 2, 4, 5 субота, нядзеля.  
 
У службе "адно акно" арганізавана аказанне кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур па даведачна-інфармацыйным нумары 64 34 25.
Па ўказаным тэлефоне таксама ажыццяўляецца папярэдні запіс на прыём.         

Непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці службы "адно акно" ў адміністрацыі ажыццяўляецца начальнікам аддзела юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Піменавай В.В., тэл. 64 34 15.  
      
Найменне і месца знаходжання вышэйстаячага органа: Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт (г. Віцебск, вул. Леніна, 32). Рэжым работы: панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.
ВЫ МОЖАЦЕ АЦАНІЦЬ ЯКАСЦЬ ВЫКАНАННЯ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР:
 
QR-код профілю адміністрацыі Першамайскага  раёна г. Віцебска на партале рэйтынгавай ацэнкі
(http://качество-услуг.бел/RatingPortal).

 

 

 


Радыё "Віцебск"